Здымі бусла — паўдзельнічай у конкурсе «Жывой вясны — 2020»!

ад 3 красавіка 2020 года

Самы час праявіць пільнасць і выправіцца на прагулку з фотаапаратам, бо птушкі-вестуны вясны ўжо поўным ходам вяртаюцца ў нашу краіну!

Фотокамера

Выпраўляйся за птушынымі кадрамі на прыроду! Фота Pixabay

Занось свае назіранні на анлайн-карту і далучайся да творчага фотаконкурса міжнароднай кампаніі “Жывая вясна”!  Фотаконкурс пройдзе з 1 красавіка па 31 траўня 2020 года.

Якiя працы прымаюцца?

На конкурс прымаюцца ўласныя  фота з выявамі дзікіх птушак-вестуноў вясны, зробленыя ў прыродзе: белы бусел (белый аист), вясковая ластаўка (деревенская ласточка), чорны свіргуль (черный стриж). Фатаграфіі ластаўкі каля гнязда для ўдзелу ў конкурсе не прымаюцца.

Белы бусел. Фота Мікалая Вараб'я

Белы бусел. Фота Мікалая Вараб’я

Хто можа ўдзельнічаць?

Конкурс не мае ўзроставых абмежаванняў.

Вясковая ластаўка ў палёце. Фота Мікалая Вараб'я

Вясковая ластаўка ў палёце. Фота Мікалая Вараб’я

Як даслаць працу на конкурс?

Дасылай свае фота з першымі назіраннямі птушак на сайт праз форму «Дадаць назіранне» ці адпраўляй на паштовую скрыню springalive@ptushki.org з пазнакай «Фотаконкурс». Вынікі будуць падведзеныя 15 чэрвеня 2020 года, а найлепшыя працы з’явяцца на сайце АПБ ptushki.org. Трое пераможцаў атрымаюць прызы!

«Бёрдвочынг, або назіранне за птушкамі, – адно з самых модных хобі ў свеце, і мы хочам, каб і ў Берарусі яно стала папулярным. Гэта здаровы лад жыцця і заўжды цікавыя ўражанні. Далучайцеся да гэтай справы і расказвайце нам пра вашыя поспехi праз фатаграфіі», — кажа каардынатарка кампанii Ксенiя Малюкова.

Як фатаграфаваць птушак?

«Сфатаграфаваць бусла лягчэй за ўсё на гняздзе. Свiргуля можна зняць у палёце проста з балкона кватэры, але трэба пачакаць да траўня. Вясковыя ластаўкі вельмі прыязныя да людзей, цікава назіраць, як яны збіраюць матэрыял для будаўніцтва гнязда.», – кажа фатограф дзікай прыроды Андрэй Шэўчык.

Свіргуль у пагоні за насякомым. Фота Мікалая Вараб'я

Свіргуль у пагоні за насякомым. Фота Мікалая Вараб’я

Шукайце цікавыя сюжэты. Азнаёмцеся з біялогіяй віда, тады будзеце ведаць якіх паводзін і калі чакаць ад птушак. Прыдумайце сабе сюжэт з абранай птушкай і паспрабуйце яго ажыццявіць. Будзьце асцярожныя, каб не нашкодзіць птушкам!

Пры фатаграфаванні паводзьцеся спакойна, не шуміце, не падыходзьце да птушак хутка, не рабіце рэзкіх рухаў. Калі падыходзіць да птушак павольна, час ад часу спыняючыся, то яны могуць дазволіць вам падысці даволі блізка, бо не будуць бачыць у вас небяспеку. Апранайцеся няярка, у натуральныя колеры, у ідэале — камуфляж.

Памятайце пра этыку фатографа-птушкара: не турбуйце птушак: не ўключайце ўспышку, не фоткайце птушак на гнёздах, не здымайце птушанят.

Дасылаючы фота на гэты конкурс, удзельнікі пагаджаюцца, што глабальная прыродаахоўная асацыяцыя BirdLife International і яе нацыянальныя партнёры маюць права публікаваць конкурсныя работы ў любым фармаце з пазнакай аўтарства.

Даведка: “Жывая вясна” – міжнародная кампанія глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLife International з мэтай прыцягнуць увагу дзяцей і дарослых да дзікай прыроды, назірання і захавання пералётных птушак. Сёлета кампанія праходзіць пад лозунгам “Як быць добрым птушкаром?” Яна працягнецца з 1 сакавіка па 1 ліпеня 2020 года.

Кампанія «
Жывая вясна» ажыццяўляецца дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement.

Инстаграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: