Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Удзельнічай у конкурсе – зрабі паштоўку з глушцом!
Абвестка,Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 10 красавіка 2020 года
У межах кампаніі “Птушка года” АПБ ладзіць конкурс паштовак “Не страляй!”
Глушэц. Фота Віктара Казлоўскага
Глушэц у Беларусі адносіцца да паляўнічых відаў. Прычым паляванне дазволена толькі вясной і менавіта на глушцовых такавішчах. Паводле дадзеных Міністэрства лясной гаспадаркі, у 2018 годзе колькасць глушца ацэньвалася ў 9000 асобін. У Гродзенскай і Брэсцкай абласцях колькасць заходнееўрапейскага падвіду глушца, які знікае, — усяго каля 460 асобін.
Зрабі паштоўку з заклікам не страляць глушцоў, якая, на твой погляд, пераканае паляўнічыя гаспадаркі ўзяць усіх глушцоў сваёй тэрыторыі пад ахову, пакажа прыгажосць і веліч гэтай птушкі.
Паштоўкі можна рабіць у розных тэхніках: можна намаляваць уручную, зрабіць аплікацыю або стварыць паштоўку з дапамогай электронных праграм. Фота мёртвых глушцоў у працах просім не ўжываць.
На конкурс прымаюцца добрыя фота або сканы гатовых паштовак, зробленыя школьнікамі ў розных тэхніках.
Фота і сканы паштовак трэба даслаць на электронны адрас АПБ ptushkahoda@ptushki.org да 15 чэрвеня 2020 года з пазнакай тэмы “Конкурс паштовак”.
У лісце абавязкова пазначыць:
Усе найлепшыя работы мы адзначым дыпломамі і прызамі.
АПБ пакідае за сабой права выкарыстоўваць работы для публікацыі з пазнакай аўтарства.
Удзел у конкурсе азначае згоду з апісанымі правіламі.
Дадаткова запрашаем паўдзельнічаць у акцыі “Захавай заходняга глушца!”
Заходнееўрапейскі падвід глушца ў Беларусі знікае, таму вельмі важна, каб паляўнічыя гаспадаркі захоўвалі забарону на яго паляванне.
Запрашаем школьнікаў даслаць паштоўкі з падзякай за адмову ад палявання на рэдкі падвід глушца па наступных адрасах:
Падзяліся артыкулам у сацсетках: