Кажаны не распаўсюджваюць COVID-19

ад 17 красавіка 2020 года

З усяго свету прыходзяць навіны аб забойствах кажаноў: некаторыя людзі памылкова думаюць, што спыняць такім чынам распаўсюджванне COVID-19.

   Вялікая начніца. Фота C. Robiller/Naturlichter.de

Вялікая начніца. Фота C. Robiller/Naturlichter.de

Глабальная асацыяцыя прыродаахоўных арганізацый BirdLife International дзеліцца навуковымі дадзенымі, каб праясніць рэальную сітуацыю і спыніць дзеянні, якія чыняць шкоду экалогіі.

У краінах свету ўзмацняюцца меры, каб прыпыніць далейшае распаўсюджванне каронавіруса. BirdLife атрымлівае шмат паведамленняў аб тым, што ў некаторых рэгіёнах свету мясцовае насельніцтва і ўлады для спыненння хваробы забіваюць кажаноў, што абсалютна беспадстаўна. На жаль, BirdLife ужо сутыкалася з падобнай сітуацыяй: падчас эпідэміі птушынага грыпу ў 2006 годзе часта можна было пачуць заклікі да забойства вадаплаўных птушак, якія мігруюць, і нават да асушэння водна-балотных угоддзяў з месцамі іх пражывання.

BirdLife лічыць, што неабходна патлумачыць, як усё ёсць на самай справе. Вось апошнія навуковыя дадзеныя, атрыманыя ад удзельнікаў Канвенцыі захавання відаў дзікіх жывёл, якія мігруюць (CMS), Пагаднення аб захаванні папуляцый еўрапейскіх кажаноў (EUROBATS), Пагаднення аб захаванні афра-еўразійскіх вадаплаўных птушак, якія мігруюць (AEWA).

  • Кажаны не распаўсюджваюць COVID-19, вірус перадаецца непасрэдна ад чалавека да чалавека.
  • Няма непасрэдных доказаў таго, што кажаны першапачаткова перадалі інфекцыю чалавеку. Навуковыя даследаванні паказваюць, што гэта быў ланцужок, адным са складнікаў якога маглі быць кажаны, але заражэнне, хутчэй за ўсё, адбылося праз жывёлу-пасярэдніка.
  • Па ўсім свеце налічваецца каля 1400 відаў кажаноў. Многія з іх прыстасаваліся да гарадскіх умоваў, жывуць у садках ля дамоў, гарадскіх парках, часам начуюць пад мастамі і не чыняць ніякай пагрозы для людзей.
  • Кажаны прыносяць вялікую карысць у апыленні, распаўсюдзе насення, ахове раслін ад шкоднікаў, якая ацэньваецца ў мільярды долараў.
  • Многія віды кажаноў маюць патрэбу ў нашай дапамозе. Дзясяткі відаў ахоўваюцца ў межах CMS і EUROBATS. Але трэба зрабіць нашмат больш, каб забяспечыць іх выжыванне. Забойствы кажаноў ніяк не паўплываюць на распаўсюджванне COVID-19, але адмоўна адаб’юцца на працэсе захавання папуляцый гэтых жывёл.

У ДОМ ЗАЛЯЦЕЎ КАЖАН — ШТО РАБІЦЬ?

  • Не панікуй — кажан баіцца больш, чым ты.
  • Не спрабуй яго злавіць: можаш траўмаваць!
  • Не дапускай кантактаў кажана са свойскімі жывёламі.
  • Калі кажан заляцеў у цёплую пару года: дачакайся вечара, адчыні вокны – пасля захаду сонца кажан зляціць сам.
  • Калі кажан знойдзены ўзімку, неадкладна звані ў “Кажанаполіс” (+375 29 213 92 57), там звярку дапамогуць перажыць зіму.
  • Калі ўсё ж трэба ўзяць кажана ў рукі (напрыклад, жывёла ляжыць на падлозе), рабі гэта толькі ў шчыльных пальчатках. Няма пальчатак? Акуратна накрый кажана каробкай, падсунь пад яе шчыльны аркуш паперы ці кардону і вынесі жывёлу на двор. Асцярожна пасадзі кажана на ствол дрэва ці іншую вертыкальную паверхню і пасля гэтага ўпэўніся, што жывёла адляцела.
  • Ні ў якім выпадку не скідвай кажана з акна ці з балкона – ён можа ўпасці на зямлю і стаць здабычай драпежнікаў.

Памятай: кажанам пагражае знікненне, беражы іх. 8 відаў кажаноў уключана ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Тэкст: Джэсіка Ло, birdlife.org

Пераклад: Алена Раманоўская, валанцёрка АПБ

 

Дапамажы нам захаваць рэдкія віды!

 

 

 

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: