Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Вясна вадаплаўных птушак: час жыцця або смерці?
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 30 красавіка 2020 года
Вясновае паляванне на гусей и качароў усё яшчэ працягваецца. Апошні дзень сезону – 10 траўня.
Праз пажары сезон палявання скарацілі на 10 дзён у Гомельскай вобласці, але ў іншых абласцях усё яшчэ грымяць стрэлы, якія распуджваюць на кладках водных і каляводных птушак – і тых, хто ў паляўнічым спісе, і тых, хто не.
Шэрыя гусі выводзяць птушанят амаль у сярэдзіне паляўнічага сезону. Паляванне дазволена не толькі на самцоў, але і на самак. Фота Pixabay
Вясна – гэта час, калі птушкі, якія перажылі зіму, павінны набірацца сілы і множыцца, гэта час жыцця. Але для многіх вадаплаўных вясна ў Беларусі — гэта час смерці.
Асцярожна: за прыгожымі фота схаваныя жорсткія кадры.
Качка-лапаноска. Злева – фота С. Зуёнка, справа – фота карыстальніка форума ohota.by Мікалая
У Беларусі вясновае паляванне дазволена на самцоў 9 відаў качак.
Качка-цыранка. Злева – фота Сяргея Чарапіцы, birdwatch.by, справа – скрыншот з відэа карыстальніка Youtube Vasily Mira
Некаторыя віды, на якіх сёння дазволена паляваць, яшчэ нядаўна былі ў нацыянальнай Чырвонай кнізе. Гэта гогаль і свіцьва, за здабычу якіх некалькі гадоў таму браканьеры мусілі б заплаціць вялікія штрафы.
Качка-свіцьва. Злева – фота карыстальніцы сайта “Птушкі штодня” Оксана, справа – фота карыстальніка форума sarhunter.ru Макс
Качка-чырка – таксама ў паляўнічым спісе. Між тым, паводле ацэнкі Чырвонага спісу Міжнароднага саюзу аховы прыроды, колькасць гэтага віду ў свеце зніжаецца (паводле арнітолагаў НАН Беларусі, у нашай краіне таксама) – прычым імкліва. Вясновае паляванне гэты працэс толькі паскарае.
Качка-чырка. Злева – фота з Wikimedia Commons, справа – скрыншот з відэа карыстальніка Youtube Vasily Mira
Гусей у Беларусі вясной можна страляць незалежна ад полу. Паляваць дазволена на чатыры віды гусей: шэрую, белалобую, гуменніцу і чужародную канадскую казарку.
Колькасць гусі-гуменніцы скарачаецца ў свеце, асабліва імкліва — таёжнага яе падвіду Anser fabalis fabalis. Кожнага разу, калі такая гусь трапляецца пад выстрал, то пад удар трапляе і ўся папуляцыя падвіду.
Гусь-гуменніца. Злева – фота Уладзіміра Бондара, справа – скрыншот з відэа карастальніка Youtube Эдуарда Петрушко
Белалобую гусь вельмі лёгка зблытаць з піскулькай, якой пагражае глабальнае знікненне. Паляванне на піскульку ў Беларусі забаронена, але рызыка памылкі пры паляванні на белалобую гусь вельмі вялікая. На жаль, амаль штогод увесну гэты рэдкі “чырванакніжны” від трапляе ў нашай краіне пад стрэлы.
Белалобая гусь. Злева – фота карыстальніка сайта “Птушкі штодня” svyat08, справа – фота карыстальнікаў форума belhunter.by Denis_P і Михалыч
Вясновае паляванне на вадаплаўных птушак трэба забараніць. Цяпер ідзе абмеркаванне зменаў у Правілы палявання. Напішы свае меркаванне тут да 6 траўня ўключна: http://forumpravo.by/forums/npa.aspx?forum=15&topic=14333.
Спампаваць зварот АПБ да Прэзідэнта з просьбай забараніць вясновае паляванне на вадаплаўных птушак
Жывіце, птушкі!
Тэкст: Алеся Башарымава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: