Увага: змяніліся ўмовы конкурсу для школьнікаў “Птушка-арт: Усе колеры глушца”

ад 5 мая 2020 года

У сувязі з эпідэміяй каранавірусу мы змяняем умовы конкурсу і настойліва просім не збірацца вялікімі групамі.

Глухарь

Добрая навіна – конкурс будзе, але ў іншым фармаце.

Конкурс праводзіцца у Сусветны дзень біяразнастайнасці 22 траўня.

Што трэба зрабіць?

Праявіце фантазію і з падручных рэчаў, якія знойдзеце дома або ў двары, складзіце пазнавальны сілуэт глушца. Фотаздымак гэтай фігуры дасылайце нам на ptushkahoda@ptushki.org з пазнакай тэмы “Птушка-арт” 22 траўня 2020 года.

Изоизоляция глухарь

Прыклад конкурснай працы: глушэц, складзены са спадніцы, сукенкі і шкарпэткі

У лісце абавязкова пазначыць:

  • назву конкурсу;
  • імя і прозвішча аўтара
  • узрост
  • дакладны адрас і тэлефон адказнага
  • імя і прозвічша кіраўніка клуба АПБ “Крылаты дазор” ці іншага гуртка (калі аўтар удзельнік якога-небудзь гуртка).

Усе найлепшыя работы мы адзначым дыпломамі і прызамі.

АПБ пакідае за сабой права выкарыстоўваць работы для публікацыі з пазнакай аўтарства.

Удзел у конкурсе азначае згоду з апісанымі правіламі.

Тэкст: Алеся Башарымава

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: