У Беларусь вярнуліся шчуркі-пчалаедкі – вясна прыйшла канчаткова!

ад 13 мая 2020 года

3-га траўня ў Беларусь вярнулася самая прыгожая і рэдкая птушка кампанii “Жывая вясна” – экзатычная шчурка-пчалаедка! Яе заўважыў у Мінскай вобласці Андрэй Гаршкоў.

Золотистая щурка

Шчурка-пчалаедка. Фота Паўла Новікава

5 траўня калонію шчурак-пчалаедак заўважыў, таксама ў Мінскай вобласці, сябра АПБ Павел Новiкаў.

Птушак я ўбачыў у вядомым месцы, на кар’еры ў Мінскім раёне. Заўважыць іх вельмі лёгка, а яшчэ лягчэй пачуць: такі гам стаіць! Прыляцела калонія, прыкладна каля 40 асобін”, – дзеліцца Павел Новiкаў.

Шчурка мае бліскучы сіне-зялёны колер. Гняздуецца звычайна ў кар’ерах ці ў пясчаных абрывах. Гнездаванне гэтых птушак адзначана ва ўсіх абласцях нашай краіны.

Золотистые щурки

Шчуркі-пчалаедкі. Фота Паўла Новікава

Калі вы ўбачыце гэтую яркую птушку, заносьце сваё назіранне на карту “Жывой вясны”. На сайце “Жывой вясны” можна паглядзець веснавую міграцыю ў Еўропе ў руху, для кожнага віду асобна. Для Беларусі можна нават убачыць актыўнасць птушак і назіральнікаў па абласцях. У нашай краіне зарэгістравана ўжо больш за 800 назіранняў за птушкамі-вестунамі вясны.

Золотистые щурки

Шчуркі-пчалаедкі. Фота Паўла Новікава



Па мапе мы бачым, як вясна прыходзіць у розныя краіны кантынента. З прылётам шчуркі-пчалаедкі можна лічыць, што вясна канчаткова прыйшла ў Беларусь, бо шэсць астатніх птушак-вестуноў вясны ўжо тут: белы бусел (белый аист), вясковая ластаўка (деревенская ласточка), чорны свіргуль (черный стриж), зязюля (кукушка), ластаўка-зямлянка (береговая ласточка), вялікi зуёк (галстучник).

Заклікаем усіх быць уважлівымі і заносіць свае першыя сустрэчы з гэтымі прыгожымі птушкамі на анлайн-карту.

Кампанія «Жывая вясна» ажыццяўляецца дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement.

Тэкст: Ксенія Малюкова

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: