Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Рабочая група АПБ па рукакрылых аднаўляе дзейнасць – далучайся!
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 26 мая 2020 года
Кажаны — адна з самых цікавых, карысных і адначасова пагражаных груп сысуноў.
Яны граюць важную ролю ў падтрыманні стабільнасці лясных (і не толькі) экасістэм, бо, знішчаючы велізарную колькасць начных насякомых, выступаюць іх прыродным рэгулятарам. Да таго ж, чуллівасць кажаноў да зменаў навакольнага асяроддзя дазваляе выкарыстоўваць іх як экалагічны індыкатар.
Еўрапейская шыракавушка
Але, на жаль, колькасць кажаноў Еўропы і Беларусі імкліва скарачаецца. Прычыны гэтаму:
Вадзяная начніца
Усе кажаны Еўропы знаходзяцца пад аховай закона; яны ўнесены ў Чырвоны спіс Міжнароднага саюза аховы прыроды, а таксама ў дадаткі да Бонскай і Бернскай канвенцый. З 1994 года дзейнічае асобнае Пагадненне аб ахове папуляцый кажаноў Еўропы (UNEP/EUROBATS), і Беларусь вядзе падрыхтоўку да далучэння да яго.
У Беларусі налічваецца 19 відаў кажаноў — 25% ад усіх відаў сысуноў. Тым не менш, гэты атрад быў, бадай, найменш даследаваным з усіх. Але цягам апошніх дзесяцігоддзяў сітуацыя пачала крыху выпраўляцца. Цяпер у Беларусі з удзелам Нацыянальнай акадэміі навук і АПБ вядзецца цэлы шэраг цікавых міжнародных “кажановых” праектаў, сярод якіх вывучэнне кажаноў Палесся, параўнальны генетычны аналіз кажаноў Беларусі і Арменіі, інвентарызацыя ключавых зімавальных сховішчаў. Па выніках гэтых праектаў плануецца перадаць пад ахову найбольш значныя такія сховішчы і падрыхтаваць прапановы для новага выдання Чырвонай кнігі Беларусі.
З зімы 2018 года працуе першы ў краіне Рэабілітацыйны цэнтр для рукакрылых “Кажанаполіс”, а з 2012 года ў супрацоўніцтве з EUROBATS у Мінску штогод праводзіцца акцыя-фестываль “Міжнародная ноч кажаноў”, прысвечаная папулярызацыі гэтых таямнічых жывёл.
Мы запрашаем усіх ахвотных далучыцца да Рабочай групы АПБ па рукакрылых.
Калі табе цікава ўдзельнічаць
або калі ў цябе ёсць свая ініцыятыва, то пішы на адрас batworkinggroup@gmail.com альбо тэлефануй (МТС) + 375 29 213 92 57 (Аляксей Шпак, старшыня Рабочай групы АПБ па рукакрылых).
Тэкст, фота: Аляксей Шпак
Падзяліся артыкулам у сацсетках: