Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
З птушкамі можна пагаманіць і ў Telegram-чаце!
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 27 мая 2020 года
З птушкамі цяпер можна не толькі размаўляць па мабільніку, але і чаціцца ў Telegram.
Заходзь у чат-бот t.me/ptushkabot і пачынай дыялог з адной з 10 птушак — вялікім голубам, малінаўкай, шчыглом, салаўём, гілём, чорным драздом, берасцянкам, сіняй сініцай, крапіўнікам, шэрай кугакаўкай.
Птушкі раскажуць пра сябе, прызначаць табе спатканне, пазначыўшы месца на карце і прапануюць прайсці тэставанку, каб вызначыць, якая ты птушка.
Чат-бот створаны ў межах кампаніі «Выйдзі на сувязь з прыродай!«, ідэю якой для АПБ распрацавала ініцыятыва Крэатон, а рэалізаваць яе дапамагла кампанія А1.
Тэкст: Алеся Башарымава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: