Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Міёрскаму краю прысвецяць мабільны дадатак і відэаролікі
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 11 чэрвеня 2020 года
Каб паказаць прыгажосць дзікай прыроды і турыстычныя цікавосткі Міёршчыны, будзе распрацаваны мабільны дадатак з элементамі квэсту і знятыя два ролікі, прысвечаныя паўночнаму кутку Беларусі.
Адзін з відэаролікаў будзе прасоўваць Міёрскі раён як цікавы аб’ект для турызму, а другі патлумачыць важнасць і прыгажосць Ельні – знакамітага верхавога балота, слаўнага сваімі журавінамі і мноствам жураўлёў, якія гняздуюцца там і адпачываюць падчас міграцыі.
Мабільны дадатак для турыстаў будзе ўключасць інфармацыю пра мясцовыя славутасці і месцы адпачынку і будзе створаны ў інтэрактыўным фармаце.
Плануецца, што да канца ліпеня будуць выбраныя выканаўцы гэтых прац. Тэрміны могуць удакладняцца.
На далейшых этапах прадугледжана абмеркаванне іх канцэпцый з Грамадскім саветам па распрацоўцы і рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна. Калі вы не ўваходзіце ў савет, але хочаце ўзяць удзел у абмеркаванні, паведаміце пра гэта да 30 чэрвеня ўключна па тэлефонах + 375 (2152) 5 18 84 ці + 375 (2152) 5 18 85.
Відэаролікі і мабільны дадатак будуць распрацаваныя ў межах праекта “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза, прадстаўленага Еўрапейскай камісіяй.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: