Хто перамог у фотаконкурсе кампаніі «Жывая вясна»?

ад 16 чэрвеня 2020 года

У межах міжнароднай кампаніі «Жывая вясна» прайшоў конкурс фатаграфій птушак-вестуноў вясны. У конкурсе на найлепшы здымак мы адзначылі некалькі фота. Выбар быў нялёгкі, але вельмі захапляльны: на конкурс даслалі 64 працы.

Іх ацэньвалі: Ксенія Галубовіч, фатограф, рэжысёр; Андрэй Шэўчык, фатограф-анімаліст; Дзмітрый Вінчэўскі арнітолаг, рэдактар сайта «Птушкі штодня».

Хто ж перамог у фотаконкурсе «Жывой вясны»?

1 месца: Галіна Цмыг, Гомель.

Белый аист, фото призера конкурса кампании "Жывая вясна"

Белы бусел. Фота Галіны Цмыг

2 месца падзялілі паміж сабой Аляксандр Собалеў (Лёзна) і Вадзім Кандрашонак (Светлагорск).

Деревенские ласточки, фото призера конкурса кампании "Жывая вясна"

Вясновыя ластаўкі. Фота Аляксандра Собалева

Белый аист на распаханном поле, фото призера конкурса кампании "Жывая вясна"

Белы бусел на раллі. Фота Вадзіма Кандрашонка

Трэцяе месца падзялілі паміж сабой Святлана Бяспалка (Мінскі раён) і Ульяна Дзенісюк (Слонім).

Два аиста на гнезде, фото призера конкурса кампании "Жывая вясна"

Буслы ў гняздзе. Фота Святланы Бяспалка

Много белых аистов на поле, фото призера конкурса кампании "Жывая вясна"

«Бусліны сход». Фота Ульяны Дзенісюк

Прыз сімпатый журы атрымлівае фотаздымак трох буслоў Ульяны Дзенісюк.

Три аиста идут гуськом по полю, фото призера конкурса кампании "Жывая вясна"

Тры буслы. Фота Ульяны Дзенісюк

Пераможцы конкурсу атрымаюць поштай прызы і памятныя сувеніры ад АПБ. Дзякуй усім, хто браў удзел у конкурсе «Жывой вясны»!

Далучайся да тэлеграм-чата птушкароў «Ціў-ціў!»

Кампанія «Жывая вясна» ажыццяўляецца дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement.

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: