Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Крычкі, кляшчы і незвычайныя расліны верхавых балот – у новым нумары часопіса “Птушкі і мы”
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 2 ліпеня 2020 года
Выйшаў 36-ты нумар часопіса АПБ «Птушкі і мы» з цікавымі гутаркамі, аглядамі і фотаздымкамі.
Як і калі найлепш назіраць за совамі? Як адрозніць сівую сініцу ад бурагаловай? Як пабачыць авяльгу? Якія птушкі пачалі часцей завітваць у гарады? Адказваем у нумары на пытанні нашых чытачоў.
Пагутарылі з нацыянальным каардынатарам праектаў FSC у Беларусі Львом Федаровічам пра новыя падыходы да вядзення лясной гаспадаркі і пра тое, як вайсковы сябрук захапіў яго лесам.
Пра Еўрапейскую Амазонію – Беларускае Палессе і яго дзікую раку Прыпяць, пра яго патэнцыял і пагрозу экалагічнага калапсу расказвае Сяргей Зуёнак.
Цікавосткі пра беларускіх крычак, якія ўмеюць прыгожа балансаваць у паветры і рабіць гняздо ў слядзе ад капыта, чытай у матэрыяле Ірына Груздзіловіч.
Пра незвычайныя расліны верхавых балот – сфагнум, расянку і журавіны (якіх у Беларусі два віды) – чытай у артыкуле Наталлі Зелянкевіч. А пра інвазіўныя віды раслін расказвае старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч.
А якое лета без кляшчоў? Яны, дарэчы, бываюць вельмі розныя. Пра тое, якія віды кляшчоў небяспечныя для чалавека і якую ролю гэтыя жывёлінкі адыгрываюць у дзікай прыродзе, расказвае вядучы навуковы супрацоўнік НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі Алег Барадзін.
Для дзетак у нумары ты знойдзеш цудоўнае апавяданне ад Юльяны Пятрэнка пра крычку-рыбачку.
Хочаш атрымліваць часопіс “Птушкі і мы”? Далучайся да АПБ: ptushki.org/anketa.
Нагадваем, што сёлета ў нас праходзіць конкурс на найлепшага сябра АПБ.
Мінулыя нумары часопіса можна пачытаць або спампаваць тут.
Тэкст: Алеся Башарымава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: