Салаўіная Беларусь: чарговы рэкорд!

ад 8 ліпеня 2020 года

Сёлета салаўі так актыўна спявалі, а людзі так актыўна заносілі салаўіныя месцы на інтэрактыўную карту, што быў пабіты леташні рэкорд. Мы падвялі вынікі акцыі “Салаўіная карта”.

Соловей

Салавей. Фота Pixabay

Салаўі актыўна спяваюць у траўні і першай палове чэрвеня. Мы заклікалі ўсіх заносіць на анлайн-карту кропкі салаўіных месцаў і ўдзельнічаць у конкурсе-флэшмобе #салаўіныявечары2020. У выніку на “Салаўіную карту” сёлета ўдзельнікі акцыі занеслі 638 назіранняў – роўна на сотню болей, чым летась!

Больш за ўсё назіранняў салаўёў сёлета адзначана ў Мінску і Мінскай вобласці – 285. Традыцыйна шмат салаўіных назіранняў у Брэсцкай вобласці – 157.

Салаўя можна пачуць у вёсцы Вялікая Раёўка Капыльскага раёна. Ён жыве на тэрыторыі нежылых дамоў з садамі і густымі хмызамі. Спявае не толькі вечарам і ўранку, але, бывае, і днём, — дзеліцца ўдзельніца акцыі Алена Мазалеўская.

Алена Клішэвіч, якая адзначыла на інтэрактыўнай карце салаўінае месца ў Любанскім раёне, гаворыць:

З дзяцiнства памятаю, што салаўi тут жылi. Прайшло 30 гадоў, а яны усё яшчэ тут!

Чым больш салаўіных месцаў вядома, тым больш шанцаў захаваць іх некранутымі: па выніках сваёй штогадовай акцыі АПБ звяртаецца да абласных адміністрацый з рэкамендацыямі для гарадскіх службаў па захаванні месцаў гнездавання салаўёў. Гэтыя птушкі гняздуюцца ў зарасцях на зямлі і шукаюць корм у апалым леташнім лісці, таму важна захоўваць кусты, асабліва каля вады, участкі з высокай травой і не прыбіраць лісце пад дрэвамі і хмызамі.

Наталля Саракавік, спецыялістка па акцыях і кампаніях
Вельмі радасна, што з кожным годам усё больш людзей далучаецца да акцыі. Усё новыя людзі даведваюцца пра магчымасць не толькі паслухаць салаўёў, але і дапамагчы захаваць іх месцы пражывання ў межах гарадоў. Сёлета, як нам здаецца, адзінокія прагулкі ў парках былі як ніколі актуальныя, што, верагодна, дазволіла зафіксаваць большую колькасць сустрэч з салаўямі. Спадзяемся, яны пакінулі прыемныя ўспаміны. З нецярпеннем чакаем новага сезона салаўіных песень!

А пакуль салаўі адспявалі, можна атрымаць асалоду ад іх чароўнага спеву, пазваніўшы на нумар +375 (44) 500-66-12.

Позвонить соловью

Нагадаем, што “асабістыя нумары” ў салаўя і яшчэ дзевяці беларускіх птушак з’явіліся ў межах ініцыятывы АПБ “Выйдзі на сувязь з прыродай!”, якая ажыццяўляецца пры падтрымцы кампаніі А1 і валанцёрскай каманды “Крэатон”.

Тэкст: Алеся Башарымава

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: