Глядзі, якія мілыя паштоўкі з глушцамі стварылі дзеткі!

ад 9 ліпеня 2020 года

Мы падвялі вынікі конкурса паштовак “Не страляй!”, які праводзілі ў межах кампаніі “Птушка года”.

Удзельнікі рабілі паштоўкі з заклікам не страляць глушцоў, каб пераканаць паляўнічыя гаспадаркі ўзяць усіх глушцоў сваёй тэрыторыі пад ахову і паказаць прыгажосць і веліч гэтай птушкі.

Глушэц у Беларусі адносіцца да паляўнічых відаў, і прычым паляванне дазволена толькі падчас такавання. Паводле дадзеных Міністэрства лясной гаспадаркі, у 2018 годзе колькасць глушца ацэньвалася ў 9000 асобін. У Гродзенскай і Брэсцкай абласцях колькасць заходнееўрапейскага падвіду глушца, які знікае, — усяго каля 460 асобін.

На конкурс прыйшло 82 працы, усе паштоўкі атрымаліся кранальныя, пранікнёныя.

Сем прац мы адзначылі дыпломамі.

Не страляй глушца!Марыя Вараб’ёва, сярэдняя школа № 139.

Глушэц з умольнымі вачыма Іван Алесік, аб’яднанне “Экалагічны турызм”.

Ілюстрацыя - глушэц на галіне сасны

Подпіс да паштоўкі з заклікам не страляць глушцоў
Ілона Новікава, гімназія г. Быхава.

Глушэц і глушыца ў лесе - ілюстрацыя гуашшу
Мілана Вазненка, аб’яднанне паводле зацікаўленасцяў “Медунічка” Слуцкага эколага-біялагічнага цэнтра навучэнцаў.

Паштоўка з ілюстрацыяй глушцаЮлія Бойка, удзельніца клуба АПБ «Крылаты дазор».

Паштоўка з глушцом у незвычайнай тэхніцы
20_3. Крысціна Ефімовіч, сярэдняя школа № 9 г. Слуцка.

Паштоўка з глушцаміІван Кустаў, сярэдняя школа № 137  г. Мінска імя П.М. Машэрава.

Асобна хочам адзначыць удзельнікаў сярэдняй школы № 137  г. Мінска імя П. М. Машэрава пад кіраўніцтвам Ірыны Бірынай-Паўлавай і сярэдняй школы № 9 г. Слуцка пад кіраўніцтвам Жанны Валетка, якія даслалі найбольшую колькасць паштовак.

Наталля Саракавік, спецыялістка па акцыях і кампаніях
Мы вельмі радыя, што дзеці адгукнуліся на тэму захавання глушца. Мы атрымалі шмат кранальных прац – кожная з іх чароўная па-свойму. Некаторыя канкурсанты напісалі тэматычныя вершы, іншыя ўжылі яркі заклік пра захаванне глушцоў. Паштоўкі былі зробленыя ў розных тэхніках: ёсць калажы, аплікацыі, малюнкі. Спадзяемся, што, дасягнуўшы сваіх адрасатаў, гэтыя пасланні не пакінуць іх абыякавымі.

 

Паглядзець усе паштоўкі можна на нашай старонцы ў Фэйсбуку. Там мы правялі «галасаванне» за найлепшую паштоўку ў намінацыі «Народны выбар».

Иллюстрация - Глухарь

Найбольш падабаек набрала праца Сафіі Бычынскай з Дзяржынска — віншуем! Яна будзе адзначана спецыяльным прызам. 

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: