Запрашаем на свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю»!

ад 14 верасня 2020 года

Традыцыйнае экалагічнае свята пройдзе ў Міёрах (Мёрах) 19 верасня. Паехалі на поўнач Беларусі, каб пачаставацца журавінавымі прысмакамі і на свае вочы пабачыць мноства шэрых жураўлёў!

Афіша свята Жураўлі і журавіны

Месца і час правядзення незвычайнага свята абраныя нездарма: менавіта ў верасні пачынаецца сезон збору журавін, а па запасах гэтых ягад мясцовае балота Ельня займае першае месца ў Беларусі. Акрамя таго, Міёршчына штогод прымае ў госці больш за 35000 шэрых жураўлёў і дзясяткі тысяч гусей розных відаў, якія спыняюцца на адпачынак на балоце і навакольных палях падчас восеньскай міграцыі.

У праграме свята — бясплатнае наведванне экалагічнага візіт-цэнтра заказніка “Ельня”, назіранні за жураўлямі, майстар-класы па традыцыйных народных рамёствах (ганчарства, маляванка, валенне з воўны, саломапляценне, ласкутнае шыццё, кулінарыя і г.д.), выраб экалагічных сувеніраў, роспіс пернікаў з выявамі журавін і жураўля, продаж журавін і журавінавых прысмакаў і шмат іншых цікавостак.

На мінулым свяце падчас назірання за жураўлямі пабачылі нават лася! Нездарма Міёршчына атрымала слоган “Міёрскі край. Здзіўленне побач”. Прыязджай і пераканайся: гэтым мясцінам ёсць чым здзівіць.

Шчыра запрашаем!

Экалагічнае свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” пройдзе ў рамках праекта “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Дадатковую інфармацыю пра свята можна атрымаць па тэл. +375 2152 5 18 85,
5 18 84 (Праектны офіс), 5 19 20 (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Міёрскага раённага выканаўчага камітэта) або ў сацыяльных сетках:

www.facebook.com/mioryproekt

vk.com/mioryproekt

ok.ru/mioryproekt

Тэкст: Алена Шокель, Алеся Башарымава

АПБ в Одноклассниках



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: