Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Жураўліная экскурсія з клубам АПБ “Рэдкая птушка” – далучайся!
Абвестка,Апошнія навіны ад 22 верасня 2020 года
Запрашаем сябраў клуба АПБ “Рэдкая птушка” на выязную экскурсію па назіранні за шэрымі жураўлямі на старажытным балоце Ельня 3 кастрычніка. Далучайся да клуба – і паехалі!
У верасні і кастрычніку на Ельні збіраюцца тысячы жураўлёў, каб падкарміцца на вакольных палях і з новымі сіламі працягваць міграцыю на поўдзень. Відовішча мноства грацыёзных птушак і іх тужлівыя крыкі ў палёце заварожваюць.
Жураўлі над Ельняй. Фота Аляксандра Вінчэўскага
Назіранне за жураўлямі пройдзе пад кіраўніцтвам вопытнага арнітолага, спецыяліста АПБ па прыродаахоўных пытаннях Сямёна Левага. А мясцовыя гіды правядуць экскурсію па балоце.
Будзе магчымасць паназіраць за жураўлямі ў падзорную трубу. Фота Віталя Кашчэева
Ехаць будзем цэнтралізавана з Мінска на аўтобусе, але можна далучыцца на сваёй машыне.
Што ўзяць з сабой: бінокль, палявы вызначальнік, напоі, адзенне па надвор’і, ежу для перакусу.
Гэта першае, але не апошняе мерапрыемства клуба ў гэтым годзе. У кастрычніку для сябраў “Рэдкай птушкі” мы правядзем закрытую анлайн-лекцыю.
Калі ты яшчэ не ў клубе, але хочаш удзельнічаць у жураўлінай экскурсіі, далучайся да 29 верасня: запоўні сяброўскую анкету і аплаці гадавы ўнёсак.
Усім сябрам клуба АПБ “Рэдкая птушка” 22 верасня мы высылаем ліст-запрашэнне з формай рэгістрацыі на экскурсію. Тым, хто далучыцца да клуба пазней, запрашэнне вышлем цягам аднаго рабочага дня.
Шэрыя жураўлі кормяцца на полі ў ваколіцах Ельні. Фота Анатоля Додзя
Заяўкі на ўдзел у экскурсіі прымаюцца да 29 верасня. Пасля гэтай даты ўдзел магчымы толькі пры наяўнасці свабодных месцаў.
Калі ты сябра “Рэдкай птушкі”, але рассылка з запрашэннем табе не прыйшла, звяжыся з намі праз мэйл sarakavik@ptushki.org.
Да сустрэчы!
Тэкст: Алеся Башарымава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: