Захапленне суслікамі: як нясвіжскіх дзетак знаёмяць з супергрызунамі

ад 27 кастрычніка 2020 года

У сярэдняй школе № 3 у Нясвіжы дзейнічае клуб АПБ “Крылаты дазор”. Яго кіраўніца Ала Чайко расказала, як уразіла школьнікаў інфармацыя пра супергрызуноў, асабліва пра суслікаў, якія жывуць з імі побач.

Конкурс рисунков, посвященных суслику

Акурат у Нясвіжскім раёне АПБ знайшла некалькі калоній рабых суслікаў у межах ініцыятывы “Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!” праекта “Далучэнне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні”, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды.

Конкурс рисунков, посвященных суслику

— Мы паказалі дзеткам прэзентацыю, прагледзелі відэафільм і правялі конкурс малюнкаў, — расказала спадарыня Ала. — Амаль адразу дзеткі так уразіліся і захапіліся суслікамі, што прасілі расказваць пра іх яшчэ і яшчэ! Мы будзем працягваць працаваць па гэтай тэме. У нас сярод бацькоў і дзядуль у першым класе ёсць тыя, хто бачыў суслікаў на свае вочы, і мы плануем правесці з адным з іх сустрэчу. Ён жыве акурат непадалёк ад калоніі суслікаў.

Конкурс рисунков, посвященных суслику

У мерапрыемствах паўдзельнічала больш за 120 чалавек, гэта трэцяя частка ўсіх навучэнцаў школы. Мерапрыемствамі, прысвечанымі супергрызунам, плануюць ахапіць большую частку дзяцей.

Прайдзі тэст: што ты ведаеш пра сусліка?

Конкурс рисунков, посвященных суслику

Конкурс рисунков, посвященных суслику

Конкурс рисунков, посвященных суслику

Хоць ініцыятыва па супергрызунах заканчваецца і вынікі яе падведзеныя, праца АПБ па захаванні звычайнага хамяка, рабога сусліка і вавёркі-палятухі працягваецца. Калі табе вядомыя месцы пражывання гэтых відаў, занось іх на інтэрактыўную карту. Пра жылыя норы хамяка паведамляй нам на пошту info@ptushki.org – да канца года дзейнічае ўзнагароджанне.

Тэкст: Алеся Башарымава, фота Алы Чайко

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: