Палятуха ўпершыню ў Беларусі трапіла на відэа ўдзень!

ад 3 лістапада 2020 года

Амаль год таму мы знялі першае відэа з гэтым «чырванакніжным» грызуном для нашай краіны. Але ўсе кадры з ім былі начныя. Цяпер жа палятуха трапіла ў аб’ектыў аўтаматычнай фотакамеры ў светлы час сутак.

Раней мы размяшчалі відэа з фотапастак, на якія трапляліся розныя лясныя суседзі палятухі: дзятлы, арэхаўка, вераб’іны сычык, жаўтагорлыя мышы, ліса, ласка, куніца і нават барсукі. Цяпер жа камера зафіксавала кадры з ласём і лясной соняй. Куніца таксама «папазіравала»: цікава назіраць, як яна спрабуе залесці ў невялікае дупло.

Пару разоў камера заспявала палятуху за «паходам у прыбіральню». Трэба адзначыць, што менавіта па экскрэментах лягчэй за ўсё знайсці гэтага звярка. Яны маюць характэрны аранжавы колер. Калі  ўбачыш такія «зярняткі» пад камлём дрэва, то там, хутчэй за ўсё, жыве палятуха. Пазначай такія месцы на інтэрактыўнай карце, каб можна было перадаць іх пад ахову.

Больш відэа з палятухай глядзі на нашым ютуб-канале ў плэй-лісце “Супергрызуны”. І абавязкова падпісвайся!

Пошукі палятухі праходзілі ў межах ініцыятывы “Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!”, якую ажыццяўляла АПБ у партнёрстве з Гарадоцкім лясгасам, Эколага-краязнаўчым грамадскім аб’яднаннем “Неруш” і Навукова-практычным цэнтрам НАН Беларусі па біярэсурсах. Ініцыятыва праходзіла ў межах праекта “Далучэнне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні”, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды.

Тэкст: Алеся Башарымава

Дапамажы нам у захаванні рэдкіх відаў!

 

 

 

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: