Адчуванне шчасця для еўрапейцаў залежыць ад колькасці відаў птушак навокал

ад 10 снежня 2020 года

Карысць ад назірання дзікай прыроды на ментальнае здароўе чалавека ўжо даказвалі ў даследаваннях і раней. Аднак сацыялагічнае апытанне такога маштабу, якое правялі навукоўцы з Senckenberg Gesellschaft für NaturforschungiDiv і ўніверсітэту Кіля (ФРГ), атрымалася зрабіць упершыню.

Згодна з яго вынікамі, еўрапейцы наўпрост звязваюць сваё адчуванне шчасця і дабрабыту з разнастайнасцю прыроды – і птушак — навокал.

наблюдение за птицами

наблюдение за птицами

Для параўнання выкарысталі дадзеныя з апытання пра якасць жыцця «2012 European quality of Life Survey«. У ім удзельнічалі больш за 26 тысяч дарослых з 26 еўрапейскіх краін. Для ацэнкі біялагічнай разнастайнасці ў канкрэтных месцах ўзялі дадзеныя па разнастайнасці відаў птушак Гнездавога атласа птушак Еўропы.

От Азор до Урала: 5 лет в Европе шла перепись всех гнездящихся птиц

«Еўрапейцы асабліва задаволеныя жыццём, калі непасрэдна навокал буяе прырода з вялікай разнастайнасцю відаў, – сказаў Joel Methorst, аспірант і першы з сааўтараў публікацыі па выніках даследавання. — Згодна з атрыманымі намі вынікамі, самыя шчаслівыя з еўрапейцаў – тыя, хто сустракае шматлікія віды птушак у штодзённым жыцці, альбо тыя, хто жыве сярод дзікай прыроды».

Птушкі добра вядомыя як адзін з індыкатараў біяразнастайнасці, у якой яны прадстаўляюць самыя заўважныя элементы нават у населеных пунктах.  Больш за тое, песні і іншыя гукавыя сігналы птушак часта добра адрозніваюцца ад фонавых гукаў, нават калі мы не бачым іх. Большасць відаў птушак успрымаюцца людзьмі вельмі прыгожымі, і многія з задавальненнем назіраюць за імі.

Вельмі важны аспект якасці жыцця — канкрэтнае месца жыхарства. Асабліва шмат відаў птушак можна знайсці ў месцах,  набліжаных да прыродных, або  на сутыкненні розных ландшафтаў з разнастайнай расліннасцю, вадацёкамі і вадаёмамі.

«Мы таксама правяралі і параўноўвалі розныя сацыяльна-эканамічныя дадзеныя з апытання. Атрымалася, нечакана для нас, што разнастайнасць птушак навокал важная для задавальнення ад жыцця так сама, як даходы,” – сказала ProfDrKatrin BöhningGaese, дырэктар Senckenberg Biodiversity and Climate Research Center, прафесар Goethe University у Францфурце-на-Майне.

Разнастайная прырода навокал грае важную ролю для пачуцця дабрабыту ў жыцці жыхароў розных краін Еўропы нават па-за яе так званымі экасістэмнымі паслугамі. У той жа час Global Assessment 2019, праведзены Сусветнай Радай па біяразнастайнасці (World Biodiversity Council IPBES) і даследаванні відаў птушак, звязаныя з сельскагаспадарчымі біятопамі ў Еўропе, паказваюць значнае і драматычнае змяншэнне біяразнастайнасці вакол нас. Акрамя непасрэднага негатыўнага эфекту, гэтыя змены таксама адмоўна ўздзейнічаюць і на самаадчуванне людзей.

Інтэрв’ю з хросным бацькам тэрміна “біяразнастайнасць”

“Таму ахова прыроды патрэбная не толькі для таго, каб захаваць яе экасістэмныя паслугі, але гэта і інвестыцыі ў пачуццё дабрабыту і шчасця ўсіх нас,” – прыходзіць да высновы Methorst.

Здаровае і разнастайнае прыроднае асяроддзе — залог здароўя і шчасця людзей. АПБ разам з іншымі партнёрамі BirdLife International ва ўсім свеце запусцілі петыцыю #1planet1right з заклікам да ААН, каб ва Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека ўключылі права на здаровае навакольнае асяроддзе. Падпішы і ты гэтую петыцыю. Здаровая планета — здаровыя людзі!

Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для сайта «Птушкі штодня«.

Здымак яго ж.

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: