Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Кажаны на калажах Рамана Янотава — запрашаем на выставу!
Абвестка,Апошнія навіны ад 16 снежня 2020 года
З 15 па 30 снежня у Ruin-Bar (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16 корпус 27) пройдзе выстава калажоў Рамана Янотава «Ноч кажаноў».
Кажаны – усе шмат пра іх чулі, а хтосьці нават бачыў. Да некаторых яны нават заляталі ў хату! Але што мы пра іх ведаем? Яны страшныя ці ўсё ж мілыя?
Выстава з арыгінальнымі, вясёлымі і інфарматыўнымі калажамі адкажа на пытанні:
Выстава калажоў пройдзе ў межах сусветнай Ночы кажаноў.
Калі: 15.12 — 30.12, 17:00 — 23:00 пн-сб.
Дзе: Ruin-Bar (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16 корпус 27)
Уваход вольны.
Арганізатары мерапрыемства — грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” у супрацы з НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі пад эгідай EUROBATS.
Адзначай нас на фотаздымках з выставы і пазначай свае допісы з уражаннямі ад калажоў хэштэгам #ночкажаноў!
Тэкст: Аліса Матавілава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: