Ёсць кандыдат на Старшыню ці сябраў Цэнтральнага савета ды Рэвізійнай камісіі АПБ? Вылучай!
Абвестка,Апошнія навіны,Навіна арганізацыі
ад 4 студзеня 2021 года
АПБ – адкрытая дэмакратычная арганізацыя, якая кіруецца Цэнтральным саветам (ЦС) з дзевяці чалавек, адзін з якіх займае пазіцыю Старшыні. АПБ кантралюецца Рэвізійнай камісіяй. Сёлета вызваляецца месца Старшыні і па адным месцы ў Цэнтральным савеце і Рэвізійнай камісіі.
Заканчваецца другі тэрмін у Старшыні АПБ Васіля Грычыка і 3-ці тэрмін у сябра ЦС Ірыны Самусенка.

Трапіць у Савет ці Рэвізійную камісію можа любы дарослы сябра арганізацыі — грамадзянін Рэспублікі Беларусь, акрамя штатных супрацоўнікаў АПБ. Кандыдатаў можа вылучыць ЦС, або сябра АПБ можа падаць заяву Старшыні (праз сакратарыят) сам.
Удзельнікі з’езда, які пройдзе анлайн 6 лютага, выберуць новага Старшыню і па адным новым сябры ЦС і РК.
Хочаш стаць Старшынёй АПБ або трапіць у Савет АПБ ці Рэвізійную камісію? Ведаеш годнага сябра АПБ, якога можна вылучыць?
Што трэба зрабіць?
Да 14.00 пятніцы 5 лютага 2020 года на электронны адрас info@ptushki.org падаць заяву на імя Старшыні АПБ з 10 ці болей подпісамі сябраў АПБ (узрост якіх – ад 16 гадоў і болей, якія аплацілі сяброўскі ўзнос у АПБ у 2020 ці 2021 годзе і з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі). Разам з подпісам кожнага сябра пазначаецца яго прозвішча, імя і імя па бацьку.
Увага: таксама можна даслаць заяўку на паштовы адрас (220114, г. Мінск, вул. Парніковая 11, пакой 4), заяўка павінна быць адпраўлена не пазней за 31 студзеня. Заяўкі, якія прыдуць са спазненнем, разглядацца не будуць.
Балатавацца ў Цэнтральны савет і ў Рэвізійную камісію могуць толькі сябры АПБ (ад 18 гадоў і болей, якія аплацілі сяброўскі ўзнос у 2020 ці 2021 годзе і якія з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі).
Вытрымка са Статута АПБ:
4.8. Сябры ЦС абіраюцца З’ездам з ліку сяброў АПБ. У склад ЦС уваходзяць Старшыня і 8 сябраў ЦС. Знаходжанне на пасадах Старшыні больш двух тэрмінаў запар, а на пасадзе сябра ЦС больш трох тэрмінаў запар не дапускаецца. Кандыдатуры Старшыні, а таксама сябраў Савета для галасавання на З’ездзе могуць вылучацца ЦС, альбо не менш чым 10 сябрамі АПБ, якія маюць актыўнае выбарчае права. Новыя Старшыня і сябры ЦС выконваюць свае абавязкі ад закрыцця З’езда, на якім яны былі выбраныя, да закрыцця З’езда, на якім яны будуць пераабраны.
Азнаёміцца з правамі і абавязкамі сябраў ЦС можна ў Статуце АПБ.
Калі ты хочаш удзельнічаць у прыняцці рашэнняў пра тое, якой будзе АПБ, – запрашаем далучацца! Чакаем тваёй заяўкі.
Даведка
Што робіць Савет, як часта збіраецца? Калі ў цябе ёсць такія пытанні, па больш падрабязную інфармацыю звяртайся ў офіс АПБ: (+375 17) 348 76 13, info@ptushki.org.
Тэкст: Алеся Башарымава
