АПБ запрашае сяброў арганізацыі на З’езд: 6 лютага, анлайн. Дадалася праграма!

ад 8 студзеня 2021 года

Абноўлена 3 лютага: рэгістрацыя на З’езд закрытая. Усе, хто зарэгістраваўся, правярайце свае паштовыя скрыні — мы выслалі спасылку для падключэння на З’езд і некаторыя арганізацыйныя падрабязнасці. Хто не паспеў зарэгістравацца, пішыце ў індывідуальным парадку на info@ptushki.org. 

З'езд АПБ 2021

Штогод сябры АПБ сустракаюцца, каб падвесці вынікі папярэдняга года, падзякаваць сябрам Цэнтральнага савету і Рэвізійнай камісіі, у якіх скончыліся паўнамоцтвы, выбраць новых сябраў у выбарныя органы арганізацыі, прагаласаваць за птушку наступнага года і паслухаць цікавыя выступы прыродаахоўнікаў. Сёлета З’езд АПБ пройдзе ўпершыню анлайн 6 лютага праз платформу Zoom.

Як зарэгістравацца на З’езд?

Удзельнічаць у З’ездзе змогуць толькі сябры АПБ 2020-21 гадоў.

Калі яшчэ не паспеў_ла працягнуць сяброўства на 2021 год, варта ўжо гэта зрабіць, але памятай, што асабісты нумар сяброўскай карткі застаецца за табою на ўсё жыццё, сяброўскую анкету на сайце зноў запаўняць не трэба.

Для ўдзелу ў З’ездзе АПБ-2021 трэба зарэгістравацца: запоўні гэтую форму да 15.00 2-га лютага. Не адкладвай рэгістрацыю на апошні дзень, калі ласка.

Звярні ўвагу, што ў форме трэба абавязкова пазначыць і сваю актуальную электронную пошту. Яна спатрэбіцца, каб трапіць на сам З’езд і каб удзельнічаць у некаторых галасаваннях падчас яго.

Калі ў цябе няма электроннай пошты або даўно згубіўся пароль ад яе, ствары новую скрынку (або аднаві старую). Для гэтага, калі трэба дапамога, можаш звярнуцца да сяброў ці знаёмых.

Калі ў тваёй сям’і некалькі сябраў АПБ з правам голаса, то гугл-форму рэгістрацыі трэба запоўніць на кожнага ўдзельніка З’езда, і кожнаму спатрэбіцца для галасавання ўласная скрынка (email). Гэта трэба для забеспячэння сумленнасці выбараў, каб адзін чалавек не мог прагаласаваць некалькі разоў.

Як карыстацца платформай Zoom?

Спампуй і ўсталюй праграму Zoom на кампутар ці ноўтбук.

За некалькі дзён да З’езду мы вышлем на электронную пошту ўсім, хто зарэгіструецца, спасылку для ўваходу ў канферэнцыю (анлайн-з’езд). Праграма пачне працаваць, як націснеш на спасылку ў лісце. Трэба будзе яшчэ даць ёй усе дазволы, якія яна папросіць.

Карыстацца дадаткам Zoom можна і на смартфоне, але гэта менш зручна: на маленькім экране цяжэй разглядаць прэзентацыі дакладчыкаў.

Выбары сябраў выбарных органаў АПБ

Нагадваем, што на З’ездзе АПБ-2021 адбудуцца выбары Старшыні і сябраў Цэнтральнага Савета і Рэвізійнай камісіі АПБ.

Праграма З’езду

Падчас З’езду, акрамя гадавых справаздач і афіцыйнай часткі, будзе некалькі цікавых дакладаў, а таксама прадстаўленне птушак-кандыдатаў на птушку 2022 года і галасаванне за іх. Будзе і агульнае фота на памяць у жывым эфіры.

Спампаваць праграму З’езду

ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА НА З’ЕЗД

Усе навіны наконт З’езду будуць публікавацца і ў нашых сацсетках. У самым версе на нашым сайце ёсць іконкі сацсетак, на іх можна клікнуць і падпісацца.

Куды звяртацца па пытаннях

Калі маеш пытанні па тэхнічных момантах, пішы на info@ptushki.org (тэма ліста – “З’езд”).

Да сустрэчы на З’ездзе АПБ-2021!

Тэкст: Алеся Башарымава

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: