Белая сініца перамагла ў “птушыных праймерыз” і пазмагаецца за званне птушкі 2022 года

ад 2 лютага 2021 года

Скончылася анлайн-галасаванне за інтэрнет-кандыдата на званне птушкі 2022 года. У “птушыных праймерыз” перамагла адна з самых рэдкіх сініц Еўропы. Каб паназіраць яе, на Палессе прыязджаюць турысты з замежжа.

Белая сініца. Фота Андрэя Шэўчыка

Белая сініца. Фота Андрэя Шэўчыка

Белая сініца набрала 203 галасы, усяго ж у галасаванні паўдзельнічала 658 чалавек.

Вынікі птушыных праймерыз

Вынікі птушыных праймерыз

Віды для анлайн-галасавання прапаноўвалі праз адкрытую гугл-форму. Андрэй Шэўчык з Палесся – адзін з тых, хто прапанаваў уключыць у спіс “праймерыз” “чырванакніжную” белую сініцу. 

— Адметнасць гэтай птушкі не толькі ў яе прыгажосці і рэдкасці, — патлумачыў ён. — Гэта даволі даверлівая птушка. І, нягледзячы на тое, што яна даволі доўга жыве побач з чалавекам, застаецца мала вывучаным відам.

Белая сініца. Фота Андрэя Шэўчыка

Белая сініца. Фота Андрэя Шэўчыка

Андрэй звяртае ўвагу на асноўныя пагрозы для віду: выпальванне трысняговых зараснікаў — найважнейшых месцаў для зімоўкі гэтай птушкі; знікненне поймавых дуброў, дзе гняздуе шмат белых сініц; знішчэнне вялікіх вербаў; пагрозы ад рэалізацыі планаванага воднага шляху Е40.

Белая сініца. Фота Андрэя Шэўчыка

Белыя сініцы. Фота Андрэя Шэўчыка

Вельмі прыемна, што так шмат людзей аддалі свае галасы за белую сініцу, — кажа Андрэй. — Гэта гаворыць не толькі аб тым, што наш кандыдат прыгожы знешне, але і аб тым, што людзі неабыякава ставяцца да яе далейшага лёсу на тэрыторыі Беларусі.

Белая сініца. Фота Андрэя Шэўчыка

Белая сініца. Фота Андрэя Шэўчыка

Белая сініца будзе змагацца за званне птушкі 2022 года са скапой і звычайнай туркаўкай – кандыдатамі ад Цэнтральнага савета і сакратарыята АПБ. Хто гэтае званне атрымае, таемным галасаваннем праз пошту вызначаць сябры АПБ. Яны атрымаюць бюлетэні для галасавання, адзначаць на іх свой выбар і дашлюць іх назад у офіс АПБ. У жніўні збярэцца камісія, якая ўскрые канверты і падлічыць галасы ў прысутнасці незалежных назіральнікаў, працэс будзе зняты на відэа. Абвяшчэнне птушкі 2022 года адбудзецца ў лістападзе.

Тэкст: Алеся Башарымава

Телеграм АПБ

 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: