Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
“Птушыны гарадок” у дзіцячым садку
Апошнія навіны,Навіна аддзяленняў ад 22 лютага 2021 года
У дзіцячым садку “Сонейка”, што ў аграгарадку Крытышыне Іванаўскага раёна, у студзені ўрачыста адкрылі “Птушыны гарадок”. Назву гарадка прыдумалі самі дзеці – сябры клуба АПБ “Крылаты дазор”.
Вырабам кармушак і афармленнем займаліся бацькі, дзеці і работнікі дзіцячага садка. Мы разам выбралі месца для афармлення птушынага гарадка і заняліся яго абсталяваннем. Месца кармлення птушак аформілі таблічкай з назвай. Склалі меню для сініц, гілёў і вераб’ёў.
Ствары клуб «Крылаты дазор» у сваім садку ці школе!
У маразы птушкі моцна пакутуюць ад голаду. Таму мы павінны дапамагаць сваім маленькім, слабым птушкам-сябрам. Ім шмат не трэба. Хто дасць зярнятак, хто несалёнага сальца. Галоўнае не прапаноўваць ім ежу са стала, у тым ліку хлеб і батон.
Нашы “дазораўцы” вырашылі дапамагчы птушкам, стаўшы актыўнымі ўдзельнікамі раённага этапа экалагічнай акцыі “Падтрымаем птушак”.
Пасля таго як развесілі кармушкі, птушак на тэрыторыі садка стала больш. У халады на кармушкі прылятае больш крылатых гасцей, чым у цёплае надвор’е. Мы ўважліва сачылі за кармушкамі і вызначылі, што ў птушыны гарадок прылятаюць гілі, вераб’і, сініцы, сарокі. Больш за ўсё на кармушкі прылятала вераб’ёў. Пры аналізе назіранняў мы высветлілі, што сініцы прыляталі ў тыя кармушкі, у якія мы клалі кавалачкі сала і семечкі, а вераб’і ў любую кармушку, гіль жа прылятаў да аддаленыя кармушкі з насеннем і ягадамі рабіны.
Падкормка дапаможа выратаваць не адно птушынае жыццё. Прыйдзе вясна, і птушкі-сябры адплацяць нам за клопат сваімі спевамі.
Гэтая праца прыносіць дзецям вялікую радасць і задавальненне. Яны разумеюць, што ўдзельнічаюць не толькі ў цікавай, але і вельмі карыснай справе. У дзяцей развіваюцца добрыя пачуцці, жаданне прыйсці на дапамогу братам нашым меншым.
Алеся Медзвядзюк, кіраўніца клуба АПБ “Крылаты дазор” у Крытышынскім дзіцячым садку
Хочаш расказаць пра актыўнасці свайго «Крылатага дазора» або спытаць, як стварыць такі клуб у сваёй адукацыйнай установе? Пішы на info@ptushki.org.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: