Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Каму з птушак беларусы тэлефануюць найчасцей?
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 1 сакавіка 2021 года
Мінулай вясной АПБ разам з валанцёрскай ініцыятывай «Крэатон» пры падтрымцы кампаніі А1 «падключылі» 10 беларускіх птушак да мабільнай сувязі. За 9 месяцаў яны атрымалі больш за 180 тысяч званкоў!
Часцей за ўсё людзям хацелася пачуць трэлі салаўя, радзей за ўсё «размаўлялі» з крапіўнікам. Пазвані яму, ён такі мілы! Яго нумар +375445006619.
Гэтай зімой не толькі на фатаграфіях у Інстаграм, але і ў спісе званкоў беларусаў адзначыліся і чырвонагрудыя гілі.
Праект «Выйдзi на сувязь з прыродай!» дазваляе пачуць галасы дзесяці самых распаўсюджаных у Беларусі птушак, для гэтага трэба проста набраць нумар тэлефона. Пасля размовы ад птушкі прыходзіць смска.
Цісні на кнопку, каб падпісацца на ютуб АПБ!
З траўня па люты на нумары беларускім птушкам патэлефанавалі 183 285 разоў. Самы папулярны абанент — салавей. Яму званілі амаль 37 тысяч разоў. Таксама беларусаў цікавіла, як «размаўляе» шэрая кугакаўка — мабыць, не ўсе ведаюць, што гэта за птушка, — 26 тысяч званкоў! У тройцы лідараў таксама чорны дрозд — амаль 20 тысяч званкоў.
Ідэя спадабалася не толькі беларусам. Дзякуючы сацсеткам навіна разнеслася па свеце, у ТikTok нават з’явіўся чэлендж «Патэлефануй сваёй зязюлі». За першыя месяцы працы нумароў беларускіх птушак захацелі пачуць ва Украіне, Расіі, Швецыі, Злучаных Штатах і іншых краінах.
Нумары працуюць на пастаяннай аснове. І нават сёння можна набраць улюбёнай птушцы, каб пачуць яе голас.
Заставайся на сувязі з прыродай!
Паводле прэс-рэлізу Sette
Падзяліся артыкулам у сацсетках: