Еўрапейскі суд цалкам забараніў лавіць птушак на клей у Францыі

ад 23 сакавіка 2021 года

Шматгадовая барацьба за здаровы сэнс і ахову птушак нарэшце дала плён: 17 сакавіка Еўрапейскі суд (European Court of Justice) канчаткова і для ўсёй краіны забараніў выкарыстоўвываць дубчыкі з клеем як метад палявання на дзікіх птушак у Францыі.

Птушка злоўленая на клей

Хаця як адзін з неселектыўных метадаў палявання, выкарыстанне клею было забаронена пасля прыняцця Еўрасаюзам Дырэктывы па дзікіх птушках (EU Birds Directive) яшчэ з 1979 года, урад Францыі да гэтага часу дазваляў такую практыку ў пяці дэпартаментах на паўднёвым захадзе краіны. Гэты дазвол абгрунтоўваўся “захаваннем мясцовых культурных традыцый”.

З часам Францыя засталася адзінай краінай, у якой такое паляванне было законным. Звычайна так лавілі драздоў, якіх потым выкарыстоўвалі як жывую прынаду ў клетках для палявання на іншых птушак. Аднак на абмазаныя адмысловым клеем дубчыкі і галінкі трапляюцца птушкі самых розных відаў дробнага і сярэдняга памеру. Сярод ахвяраў гэтага метаду палявання шмат рэдкіх відаў, што было даказана даследаваннямі Лігі аховы птушак (LPO France) і Камітэта супраць вынішчэння птушак (CABS, Германія). Шмат гадоў гэтыя і іншыя рэгіянальныя, нацыянальныя і міжнародныя прыродаахоўныя арганізацыі змагаліся і лабіравалі забарону выкарыстання клею для палявання птушак перад урадам Францыі і ў розных структурах Еўрасаюза.

Канчатковы прысуд Еўрапейскага суда – выдатная перамога для аховы прыроды і дзікіх птушак, важная не толькі для Францыі, але і для ўсяго Еўрасаюза. Яна паказвае, што з Дырэктывы аб дзікіх птушках не павінна быць выключэнняў ні для асобных краін, ні для асобных рэгіёнаў. Вялікія спадзяванні цяпер накіраваныя на Кіпр, дзе ўсё яшчэ існуе вялікая талерантнасць грамадства да гэтага незаконнага метаду палявання на пралётных птушак і да рэстараннага бізнесу на яго аснове.

Тэкст, фота: Committee Against Bird Slaughter (CABS), пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі для birdwatch.by

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: