Стартуе новы сезон анлайн-назіранняў за брэсцкімі сокаламі

ад 25 сакавіка 2021 года

Кругласуткавы жывы эфір з двух гнёздаў “чырванакніжных” пустэльг на шматпавярховіку ў Брэсце – сапраўднае рэаліці-шоу!

Пустельга

Пустельга. Фото Владимира Бондаря

На сайце “Птушкі штодня” такія “сакаліныя стрымы” вядуцца ўжо 12-ты сезон, і на тых самых гнёздах кожны раз падзеі развіваюцца па-рознаму. У гэтых маленькіх сокалаў самцы выдатна адрозніваюцца ад самак. Афарбоўка ў абодвух палоў яркая.

Абставіны кожны раз могуць мяняцца, — тлумачыць рэдактар сайта “Птушкі штодня” Дзмітрый Вінчэўскі. – У некаторыя гады была сапраўдная “Санта-Барбара”, калі адзін самец забяспечваў правізіяй два гнязды, і наадварот, калі на адным гняздзе часам нечакана сустракаліся два самцы, якія заляцаліся да одной самкі і забяспечвалі яе кормам. Надвор’е і даступнасць здабычы розняцца ў розныя гады, а ад гэтага залежыць фізіялагічны стан самак, колькасць сфармаваных для адкладкі яек і тэрміны іх адкладкі. Наступныя тры месяцы сумна гледачам дакладна не будзе.

Самка пустальгі, скрыншот са стрыма, birdwatch.by

У Брэсце ўлікі пустальгі рэгулярна праводзяцца з 2005 года, і за гэты час колькасць сокалаў, якія гняздуюць у горадзе, павялічылася з 30 да 65-70 пар. Пустэльгі самі не будуць гнёзды, а займаюць гнёзды іншых відаў або разнастайныя нішы на тэхнічных паверхах шматпавярховых дамоў (вентыляцыныя адтуліны гарышчаў і шахтаў ліфтаў). У Брэсце гэтыя сокалы ў асноўным займаюць вентыляцыйныя і дэкарацыйныя нішы ў высокіх жылых дамах. З дзвюх такіх ніш і вядзецца стрым.

Адна ніша ўжо занятая парай сокалаў, а другую пакуль выкарыстоўваюць як месца сустрэч і начлегу шызыя галубы. На заселеным гняздзе можна назіраць, як самец робіць “рытуальныя паднашэнні” здабычы сваёй самцы. Самка ж час ад часу сядзіць у нішы, зрэдку паглыбляе гнездавую ямку. Цікава, што колькасць яек залежыць ад колькасці ахвяр, якія прыносіць самец, і іх памераў, гэта значыць, наколькі добра ён яе корміць у гэты перыяд. Пустэльгі жывяцца дробнымі грызунамі, птушкамі, яшчаркамі і нават буйнымі насякомымі.

Як назіраць за гнёздамі, каб было цікава і сабе, і іншым

Карыстальнікі сайта “Птушкі штодня” маюць магчымасць зрабіць скрыншот ці запісаць кавалак відэатрансляцыі і падзяліцца гэтымі момантамі ў каментарах. На старонцы стрыму дасведчаныя арнітолагі каментуюць падзеі на гняздзе і адказваюць на пытанні гледачоў. Атрымліваецца своеасаблівы летапіс гісторыі сямейнага жыцця сокалаў-пустэльг. Летась першае яйка было адкладзена 6 красавіка, 9 траўня вылупілася першае птушаня, а апошнія птушаняты пакінулі гняздо ў канцы чэрвеня.

Трансляцыі можна адкручваць на 12 гадзін назад, каб самастойна знайсці цікавыя моманты. Чым далей, тым больш іх будзе.

Тэкст: Алеся Башарымава паводле birdwatch.by

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: