Птушыны фотаконкурс «Жывой вясны» — удзельнічай!

ад 26 сакавіка 2021 года

У Беларусь вярнуліся буслы і вясковыя ластаўкі — час выпраўляцца на прагулку з фотаапаратам і лавіць у кадр птушак – вестуноў вясны!

Белы бусел і кнігаўка. Фота Мікалая Вараб'я

Белы бусел і кнігаўка. Фота Мікалая Вараб’я

Якiя працы прымаюцца на фотаконкурс?

Да конкурса прымаюцца ўласныя фота з выявамі дзікіх птушак-вестуноў вясны: белы бусел (белый аист), вясковая ластаўка (деревенская ласточка), чорны свіргуль (черный стриж), зробленыя ў прыродзе.

Хто можа ўдзельнічаць?

Конкурс не мае ўзроставых абмежаванняў. Адбор пераможцаў будзе праводзіцца ў двух намінацыях: асобна сярод удзельнікаў да 16 гадоў уключна і пасля 16 гадоў.

Як даслаць працу на конкурс?

Дасылай свае фота на паштовую скрыню springalive@ptushki.org з пазнакай “Конкурс фота “Жывой вясны” да 12 чэрвеня ўключна.

Вынікі конкурсу будуць падведзеныя да 25 чэрвеня 2021 года, а некаторыя працы з’явяцца на сайце АПБ ptushki.org. Па тры аўтары найлепшых прац у кожнай намінацыі атрымаюць прызы!

Як фатаграфаваць птушак?

Азнаёмцеся з біялогіяй віда, каб ведаць, якіх паводзін і калі чакаць ад птушак, — раіць спецыялістка АПБ Анастасія Пярко. — Прыдумайце сюжэт з абранай птушкай і паспрабуйце яго ажыццявіць. Будзьце асцярожныя, каб не нашкодзіць птушкам! Не шуміце, не падыходзьце да птушак хутка, не рабіце рэзкіх рухаў. Апранайцеся ў натуральныя колеры, у ідэале — камуфляж.

Дасылаючы фота на гэты конкурс, удзельнікі пагаджаюцца, што глабальная прыродаахоўная асацыяцыя BirdLife International і яе нацыянальныя партнёры маюць права публікаваць конкурсныя работы ў любым фармаце з пазнакай аўтарства.

Белы Бусел Наталля Стэфаненка

Нагадваем, што для дзяцей да 16 гадоў у межах кампаніі “Жывая вясна” праходзіць конкурс плакатаў.

Занясі назіранні на карту “Жывой вясны”

Свае першыя назіранні пералічаных вышэй птушак – вестуноў вясны занось на інтэрактыўную карту. Чым больш назіранняў – тым выразней відаць, як у Беларусь прыходзіць вясна.

Даведка: Кампанія «Жывая вясна» пачалася ў 2006 годзе як еўрапейскі праект BirdLife International. З 2009 года далучыліся краіны Цэнтральнай Азіі. З 2010 года «Жывая вясна» прыйшла ў Афрыку. Летась на сайт «Жывой вясны» паступіла 11669 назіранняў ад удзельнікаў з Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Афрыкі. Дзякуючы актыўнаму ўдзелу беларусаў нашая краіна апынулася на 2-м месцы сярод 59 краін-удзельніц.


Кампанія «
Жывая вясна» ажыццяўляецца дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement.

Тэкст: Анастасія Пярко

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: