Не ведаеш, куды паехаць адпачыць? У цябе ёсць хвіліна, каб натхніцца!

ад 5 красавіка 2021 года

Беларусь умее здзіўляць. Ты бываў_ла ў Мёрскім (Міёрскім) раёне – на самай поўначы краіны? Перанясіся туды на хвіліну, каб натхніцца на сапраўднае падарожжа, якое запомніцца надоўга.

 

Цісні на кнопку, каб падпісацца на ютуб АПБ!

Відэаролік, які дазваляе зірнуць на самыя цікавыя месцы Мёршчыны, створаны ў межах праекта “Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён”, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Распрацавала відэаролік крэатыўнае агенцтва “Малако” – тое самае, што працавала над турыстычным брэндам Міёрскага раёна, які стаў для Беларусі першым такога кшталту.

— Цяпер, у красавіку, цудоўны час для падарожжа па Мёрскім раёне, — адзначае спецыялістка АПБ па сувязях з грамадскасцю Алеся Башарымава. — На балоты, засланыя кветкамі  падвею, ужо вярнуліся жураўлі. Цецерукі пачалі такаванне – відовішча, якое не забудзеш, убачыўшы хоць раз. У Мёрскім раёне паляванне на цецерукоў закрытае, птушак на такавішчы не страляюць, і за імі можна спакойна паназіраць, заказаўшы такую незвычайную экскурсію ў заказніку “Ельня”. Абавязкова наведайце вадаспад на Вяце: рака цяпер найбольш паўнаводная.

У межах праекта ў Мёрскім раёне развіваецца турыстычная інфраструктура і з’яўляецца ўсё больш месцаў для актыўнага і запамінальнага адпачынку.

Ужо больш за год працягваецца пандэмія каранавіруса, падарожнічаць за мяжу цяпер нашмат складаней, чым раней. Але можна змяніць абстаноўку і не выязджаючы з Беларусі. Мёрскі раён — выдатнае месца, каб адпачыць ад стрэсу і выгарання, набрацца сіл, энергіі і новых уражанняў.

Тэкст: Алеся Башарымава

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: