У спісе птушак Беларусі пяць новых відаў!

ад 9 красавіка 2021 года

11 сакавіка 2021 года адбылося пасяджэнне Беларускай арніта-фаўністычнай камісіі (БАФК). Яна разгледзела рэгістрацыі патэнцыйна новых для краіны відаў птушак.

Спампаваць пратакол пасяджэння БАФК

У спіс птушак Беларусі ўключаны:

Стрынатка-рэмез - новы від у Беларусі

Стрынатка-рэмез. Фота Юры Янкевіча

Стрынатку-рэмеза злавілі і закальцавалі на Віцебшчыне арнітолагі Дзяніс Кіцель і Юры Янкевіч 2 кастрычніка 2018 года. З таго часу на станцыі “Сасновы бор” было зроблена яшчэ чатыры рэгістрацыі гэтага віду (усе птушкі закальцаваныя).

Гэта таёжны від, распаўсюджаны шырокай паласой ад Паўночнай Еўропы праз поўнач Усходняй Еўропы, Сібір да Камчаткі і Алеуцкіх астравоў. З канца ХІХ стагоддзя адзначана пашырэнне распаўсюджання віду на захад – у Эстонію, Латвію, Швецыі і Нарвегію. Падчас сезонных міграцый залятае ў многія краіны Еўропы.

палярная чайка

Палярная чайка. Фота Аляксандра Вінчэўскага

Палярную чайку 9 сакавіка 2019 года заўважыла на сажалцы ў раёне Шабаноў у Мінску загадчыца лабараторыі арніталогіі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Ірына Самусенка. У выходныя яна рабіла ўлікі чаек на сталічных вадаёмах, падчас якіх зрабіла сотні фота гэтых птушак. Пераглядаючы ўвечары здымкі, яна заўважыла буйную белую чайку. Эксперты па чайках Заходняй Палеарктыкі ўзгаднілі вызначэнне віду і нават удакладнілі ўзрост птушкі. Палярнай чайцы каля двух гадоў.

 

Цісні на кнопку, каб падпісацца на ютуб АПБ!

Палярная чайка – марская птушка, якая рэдка залятае ўглыб сушы. Яна гняздуецца на скалах на паўночна-ўсходніх узбярэжжах Канады і ў Грэнландыі. Зімуюць птушкі на поўначы Атлантыкі, таксама на Паўночным моры. А вось на Балтыку залятаюць параўнальна рэдка.

⚡Новы від птушак для Беларусі!⚡ Сёння ў Гродзенскай вобласці механізатар СПК «Макараўцы» сустрэў пару нільскіх гусей…

Posted by Ахова птушак Бацькаўшчыны / APB-BirdLife Belarus on Thursday, 27 February 2020 г.

Пару егіпецкіх гусей заўважыў і сфатаграфаваў на мабільны 27 лютага 2020 года ў Гродзенскай вобласці механізатар СПК «Макараўцы» І. Наско. Прыродны арэал гэтых птушак знаходзіцца на поўдзень ад Сахары ў Афрыцы. Птушкі, якія адзначаны ў многіх краінах Еўропы, лічацца здзічэлымі асобінамі, якія збеглі з заапаркаў ці падобных месцаў развядзення і ўтрымання птушак у няволі, або іх патомкамі. Таму для еўрапейскай фаўны гэта від-інтрадуцэнт.

Бурая пячураўка ў Бутане. Ілюстрацыйны здымак. Фота Франчэска Веранэсі, Wikimedia Commons

Бурая пячураўка ў Бутане. Ілюстрацыйны здымак. Фота Франчэска Веранэсі, Wikimedia Commons

Бурую пячураўку спачатку пазнаў па голасе, а потым і сфатаграфаваў Юрый Шашэнька, які разам з Дзянісам Кіцелем, Вольгай Лукшыц і Дзмітрыем Вінчэўскім выправіўся паназіраць за птушкамі ў Гродзенскі раён 24 красавіка 2020 года. 

Бурая пячураўка насяляе Цэнтральную і Усходнюю Азію ад ракі Об да Ахоцкага мора і паўднёвай часткі Кітая. Звычайна зімуе на поўдзень ад гнездавога арэалу ў Бангладэш і Індакітаі. Таму зразумела, што пячураўкі, якія ляцяць зімаваць туды, ніяк не могуць апынуцца ў Еўропе. Аднак падобныя, усё больш частыя рэгістрацыі сібірскіх і нават далёка-ўсходніх відаў вераб’іных птушак далёка на захад ад іх асноўных шляхоў міграцыі у апошнія некалькі гадоў дазваляюць выказаць здагадку, што нейкая колькасць асобін такіх відаў усё ж зімуе не там, дзе гэта рабілі і працягвае рабіць большасць з іх, — г.зн. у Азіі. І гэтыя параўнальна новыя, яшчэ без шматлікіх птушак месцы зімоўкі знаходзяцца або ў Афрыцы, або/i на Іберыйскім паўвостраве у Еўропе.

серый жаворонок

Шэры жаўрук. Фота Юрыя Шашэнькі

Першую для Беларусі рэгістрацыю шэрага жаўрука зрабіла 8 лістапада ў Наваградскім раёне група бёрдвочараў: Наталля КапорыкаваЮры Шашэнька і Генадзь Ардзюк. На палявой дарозе з-пад іх машыны выпырхнула дробная птушачка, праляцела крыху наперад і метраў праз 20 прызямлілася. Было цёмна, вызначыць птушку было складана. Птушкары пачалі фатаграфаваць яе, каб вызначыць від. З дапамогай вызначальніка высветлілі, што гэта шэры жаўрук, які раней у Беларусі не рэгістраваўся.

Шэры жаўрук – паўднёвы від, найбліжэйшыя ад нас гняздуюцца ў азоўскіх і саратаўскіх стэпах. Гэта адзін з самых маленькіх па памеры жаўрукоў. Дагэтуль у Беларусі рэгістраваліся чатыры віды жаўрукоў – рагатыпалявыбаравы і жаўрук-смяцюх, з іх першы прылятае толькі ўзімку, а астатнія гняздуюць у нас.

 

Апошні раз спіс птушак Беларусі папаўняўся ў 2018 годзе наступнымі відамі: караткадзюбая гуменніца, азіяцкі чорнагаловы ерчык і стрынатка-крошка. На сёння ў спісе 337 відаў птушак.

Тэкст: Алеся Башарымава

Телеграм АПБ

 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: