Digital конкурс-чэлендж «Як гучыць ляляк»

ад 30 красавіка 2021 года

АПБ абвяшчае першы конкурс у межах кампаніі «Ляляк — птушка 2021 года«! Зрабі кароткае відэа з гукам для TikTok або VK, у якім ты пяеш як ляляк. Гук можна імітаваць або выкарыстаць запіс голасу леляка і накласці яго на сваё відэа.

Шлюбная песня самца леляка гучыць як сухая манатонная трэль «рьрьрьрьрь» і нагадвае тарахценне невялікага матацыкла або стракатанне насякомага. 

У леляка звонку дзюба падаецца маленькай, але дзякуючы вялікаму разрэзу ён можа вельмі шырока яе разяўляць, каб напужаць ворагаў. Пры гэтым птушка можа шыпець.

конкурс Як гучыць ляляк

Для ўдзелу ў конкурсе да 31 траўня 2021 года апублікуй відэа ў TikTok або VK, адзнач нашу старонку (TikTok: @ahova_ptushak, VK: @ptushki) і пастаў #ЯЛЯЛЯК.

Для натхнення паглядзі відэа кінастудыі AVES пра леляка.

 

Цісні на кнопку, каб падпісацца на ютуб АПБ!

Тэкст: Алеся Башарымава

Телеграм АПБ

 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: