Хто перамог у конкурсе плакатаў «Вяртанне дадому»?

ад 24 красавіка 2021 года

Падводзім вынікі конкурса плакатаў міжнароднай кампаніі «Жывая вясна» аб праблемах пералётных птушак, з якімі яны сутыкаюцца падчас вяртання з зімоўкі, і аб шляхах іх вырашэння.

Конкурс прайшоў на выдатна, усяго было даслана 92 работы, — расказала спецыялістка АПБ Анастасія Пярко. — Усе працы цудоўныя, а галоўнае крэатыўныя, адразу відаць, што дзеці не толькі з адказнасцю падышлі да гэтага задання, але і ўклалі часцінку сябе, сваіх перажыванняў і думак. Вельмі спадабалася, што яны змаглі не проста адлюстраваць тую ці іншую птушку, але і наглядна паказаць, з якімі праблемамі яны сутыкаюцца на шляху міграцыі, і, што яшчэ важней, паказаць, як можна гэтыя праблемы вырашыць.

Сярод аўтараў, якія стваралі плакаты «ад рукі», пераможцамі сталі:

1 месца — выхаванцы групы 11 ясляў-садка № 80 г. Мінска, кіраўніца клуба АПБ «Крылаты дазор» Таццяна Зямкоўская.

2 месца — Станіслаў Рудакоўскі, 8 гадоў, Любчанская сярэдняя школа.

3 месца падзялілі некалькі аўтараў.

Улляна Храмянкова, 7 гадоў, клуб АПБ «Крылаты дазор» сярэдняй школы № 137 г. Мінска імя Пятра Машэрава, кіраўніца Ірына Бірына-Паўлава.

 

Арсень Вінча, 6 гадоў, клуб АПБ «Крылаты дазор» Крытышынскага дзіцячага садка, кіраўніца Алеся Медзвядзюк.

 

Паліна Белахвосцік, 16 гадоў, г.п. Круглае, кіраўніца клуба АПБ «Крылаты дазор» Святлана Цэнкер.

 

Марыя Свешнікава, 15 гадоў, кіраўніца клуба АПБ «Крылаты дазор» Святлана Цэнкер.

 

Дзяўчаты з 3 «Б» класа сярэдняй школы № 10 імя С. Ф. Рубанава г. Слуцка, кіраўніца клуба АПБ «Крылаты дазор» Іна Шыловіч.

Сярод аўтараў, якія карысталіся графічнымі рэдактарамі пры стварэнні плакатаў, пераможцамі сталі:

1 месца — выхаванцы сярэдняй групы (4-5 гадоў), ясляў-садка № 102 г. Віцебска, кіраўніца клуба АПБ «Крылаты дазор» Юлія Панкратава.

2 месца — Эмілія Ляўковіч, 8 гадоў, клуб АПБ «Крылаты дазор» сярэдняй школы № 9 г. Слуцка, кіраўніца Жанна Валетка.

3-е месца падзялілі аўтары наступных дзвюх прац.

Выхаванцы сярэдняй групы (4-5 гадоў), ясляў-садка № 102 г. Віцебска, кіраўніца клуба АПБ «Крылаты дазор» Юлія Панкратава.

Яўген і Уладзіслава Суцягіны (8 і 12 гадоў), клуб АПБ «Крылаты дазор» сярэдняй школы № 9 г. Слуцка, кіраўніца клуба Жанна Валетка

Нагадваем, што яшчэ можна паўдзельнічаць у фотаконкурсе і конкурсе малюнкаў «Жывой вясны». Віншуем прызёраў і дзякуем усім удзельнікам конкурса! 

Кампанія «Жывая вясна» ажыццяўляецца дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement.

Тэкст: Алеся Башарымава

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: