Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Папоўні калекцыю маркамі з “чырванакніжнікамі”!
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 28 красавіка 2021 года
У красавіку Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у супрацоўніцтве з АПБ выпусціла ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі на тэму «Грызуны» з серыі “Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь”. Адпраў ліст сябрам або папоўні калекцыю!
Над маркамі працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін і дызайнер Марына Віткоўская.
На малым аркушы з лагатыпам АПБ — восем марак (кожнай маркі па дзве штукі). Наклад 7000 аркушаў. Упершыню на беларускіх марках пазначаны статус жывёл у Міжнароднай чырвонай кнізе.
На марках прадстаўленыя тры віды сонь, уключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі: садовая, арэшнікавая і вялікая (соня-палчок). Самая рэдкая з сонь у Беларусі – садовая.
Яшчэ на адной марцы – звычайная палятуха. Некалькі гадоў таму ў навукоўцаў не было дадзеных аб тым, ці засталася яна ў Беларусі. Але за апошнія чатыры гады экспертам АПБ удалося знайсці і падрыхтаваць ахоўныя дакументы для 78 месцаў яе пражывання на Віцебшчыне.
Цісні на кнопку, каб падпісацца на ютуб АПБ!
Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ:
Беларускія маркі з жывёламі вельмі папулярныя за мяжой. Калі я выкладваю іх у фэйсбуку, то кожны раз атрымліваю заказы ад філатэлістаў. Такім чынам мы прыцягваем у краіну і экатурыстаў.
4 траўня выйдуць яшчэ дзве маркі з “чырванакніжнікамі”, якім пагражае знікненне не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. На адной з іх звычайны хамяк, пра цяперашні стан папуляцыі якога ў Беларусі навукоўцам нічога не вядома. Летась АПБ нават абвясціла прэмію за знойдзеную жылую нару гэтага грызуна, але адшукаць звярка не ўдалося.
На другой марцы вяртлявая чаротаўка, птушка, якая “спявае” на лагатыпе АПБ. Менавіта на балотах Беларусі гняздуецца самая вялікая ў свеце папуляцыя гэтага віду.
Маркі маюць намінал “А” (перасылка простых лістоў масай да 20 г па Беларусі), “N” (міжнародная перасылка простай непрыярытэтнай паштоўкі), “M” (перасылка за мяжу простай прыярытэтнай паштоўкі), намінал “Р”, (перасылку міжнароднай прыярытэтнай простай пісьмовай карэспандэнцыі (лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў) масай да 20 г уключна), і “Н” (перасылка за мяжу непрыярытэтных лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў масай да 20 г уключна).
Тэкст: Алеся Башарымава
Выявы: belpost.by
Падзяліся артыкулам у сацсетках: