Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Запісвайся на «Салаўіныя вечары» 15-16 траўня!
Абвестка,Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 12 мая 2021 года
Запрашаем на бясплатныя экскурсіі “Салаўіныя вечары” – прыходзь паслухаць канцэрты салаўёў разам з гідам-бёрдвочарам у сваім горадзе.
Ты зможаш не толькі пачуць салаўіную оперу, але і дазнацца шмат цікавага пра салаўёў ды іншых птушак, з якімі ён суседзіць.
Для ўдзелу ў экскурсіі трэба запісацца праз анлайн-форму. Усім зарэгістраваным мы паведамім месца збору.
Мінск:
Маларыта: 16.05, 20:00.
Гомель: 15.05, 16:00.
Віцебск: 16.05, 19:00.
Гародня: 16.05, 19:00.
Брэст: 16.05, 20.00.
Чавусы: 16.05, 18.00.
Хоцімск: 16.05, 19.00.
Кіраўск: 23.05, 18.00, экскурсія без запісу, збор на вуліцы Арлоўскага, 63 (Качарыцкі сад, паркавая зона каля санаторыя «Золак»). Экскурсію вядзе рэгіянальны каардынатар АПБ Кацярына Малолава (emalolova@gmail.com). Слухаем салаўя ў хмызняку каля закінутага дома.
Пазвані салаўю па нумары +375445006612 (А1), і ён заспявае для цябе, а потым дашле sms. Але нішто не параўнаецца з яго спевам ужывую, таму запісвайся на «Салаўіныя вечары»!
Усе месцы, дзе пачуеш салаўя, занось, калі ласка, на «Салаўіную карту«. На карце таксама можна паглядзець актуальныя месцы, дзе спяваюць салаўі.
Тэкст: Алеся Башарымава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: