Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
План кіравання нацпаркам “Белавежская пушча” – збор прапаноў ад грамадскасці
Абвестка,Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 14 мая 2021 года
У 2021 годзе Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі і нацыянальны парк “Белавежская пушча” пры падтрымцы АПБ выконваюць працу па абнаўленні Плана кіравання нацыянальным паркам “Белавежская пушча” на 2021-2030 гады. Прапановы грамадскасці прымаюць да 20 траўня ўключна.
Белавежская пушча. Фота Міхаіла Капычкі
Адзін з першых этапаў працы над новым Планам кіравання — пабудова “дрэва праблем” – іерархічнай сістэмы, якая адлюстроўвае актуальныя праблемы, іх узаемасувязь і прычыны з’яўлення, а таксама дае магчымасць выпрацаваць шляхі вырашэння, што будуць замацаваныя ў Плане кіравання.
Гэтыя праблемы могуць быць у розных галінах дзейнасці нацыянальнага парка “Белавежская пушча” – ахова прыроды, экалагічная адукацыя, турызм, мясцовыя супольнасці і іншыя.
Каб сабраць бачанне пра існуючыя праблемы ад зацікаўленых бакоў створана адмысловая форма, у якой можна пакінуць свае прапановы. Пажадана пакінуць іх да 20 траўня.
Форма для прапаноў даступна па спасылцы: https://forms.gle/r5gP9ahBA4WtUNKn6.
Тэкст: Віктар Фянчук
Падзяліся артыкулам у сацсетках: