Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Калажы, малюнкі, маскі, TikTok: конкурсы ад леляка – птушкі 2021 года!
Абвестка,Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 17 мая 2021 года
Пазнаёмся бліжэй з леляком і прымяні свае веды і творчасць у конкурсах кампаніі «Птушка года»! А таксама далучайся да акцыі ў абарону лелякоў.
Ляляк — геній маскіроўкі. Фота Мікалая Вараб’я
Выяві птушку года на малюнку або калажы ў вобразе персанажа-супергероя, дзе яго здольнасць (здольнасці) заснаваныя на рэальным факце з жыцця леляка (маскіроўка, незвычайнае ўменне сядзець уздоўж галінкі, надзвычай вялікія вочы і здольнасць глядзець праз шчыліну ўдзень, здольнасць вельмі шырока адкрываць дзюбу, каб лавіць насякомых ды адпужваць ворагаў і інш.). На конкурс прымаюцца добрыя фота або сканы малюнкаў/калажоў*.
У конкурсе могуць удзельнічаць дзеці дашкольнага і школьнага ўзросту.
*Даслаць на электронны адрас АПБ ptushkahoda@ptushki.org да 15 чэрвеня 2021 года з пазнакай тэмы “Ляляк – супергерой”.
Упрыгож маску, якая дапамагае прафілактыцы распаўсюду COVID-19, выявай птушкі года 2021. Нанясі выяву любым даступным спосабам: намалюй спецыяльнымі фарбамі, зрабі вышыўку або прыдумай свой спосаб.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба даслаць фота ўдзельніка ў масцы з выявай птушкі 2021 года на электронную пошту ptushkahoda@ptushki.org з пазнакай тэмы “Ляляк-2021”* да 31 траўня 2021 года ўключна.
*У e-mail абавязкова пазначыць:
Нагадваем, што да 31 траўня працягваецца digital—чэлендж “Як гучыць ляляк”.
Зрабі кароткае відэа з гукам для TikTok або VK, у якім ты пяеш як ляляк. Гук можна імітаваць або выкарыстаць запіс голасу леляка і накласці яго на сваё відэа.
Шлюбная песня самца леляка гучыць як сухая манатонная трэль «рьрьрьрьрь» і нагадвае тарахценне невялікага матацыкла або стракатанне насякомага. У леляка звонку дзюба падаецца маленькай, але дзякуючы вялікаму разрэзу ён можа вельмі шырока яе разяўляць, каб напужаць ворагаў. Пры гэтым птушка можа шыпець.
Для ўдзелу ў конкурсе да 31 траўня 2021 года апублікуй відэа ў TikTok або VK, адзнач нашу старонку (TikTok: @ahova_ptushak, VK: @ptushki) і пастаў #ЯЛЯЛЯК.
Па-за конкурсамі ты можаш паўдзельнічаць у акцыі ў абарону лелякоў “Дом для леляка”.
Каля лецішчаў смецце часцяком выкідваюць проста ў лес. Зрабі плакат пра захаванне чысціні ў сасновых лясах, у якіх жывуць лелякі. Напішы, чаму нельга пакідаць у лесе смецце.
Павесь плакаты ля дарог на ўскрайку найбліжэйшага лесу. Фота плаката на дрэве з хэштэгам #домлеляка запосці ў сацсеткі.
Конкурсы праводзіліся пры падтрымцы Баварскай асацыяцыі аховы птушак і прыродаахоўнага фонду Міхаэля Ота.
Тэкст: Алеся Башарымава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: