Хто перамог у конкурсе малюнкаў «Жывой вясны»?

ад 21 мая 2021 года

Напярэдадні Сусветнага дня біяразнастайнасці падводзім вынікі конкурса «Які мой дом?»

На конкурс даслалі 168 прац — радуе такая актыўнасць дзяцей! — кажа спецыялістка АПБ Анастасія Пярко. — Многія малюнкі заварожвалі прыгажосцю і дэтальнасцю, а галоўнае — біялагічнай дакладнасцю, таму было нялёгка выбраць пераможцаў. Відаць, што дзеці вельмі стараліся і максімальна выявілі свой талент, уклалі ў працы часцінку сябе, у выніку атрымаўшы арыгінальныя і крэатыўныя малюнкі.

Хто ж стаў пераможцам?

1 месца

Кіра Драгун, 8 гадоў, клуб АПБ «Крылаты дазор» сярэдняй школы № 6 г. Калінкавічы, кіраўнік Святлана Петрушэнка.

 

Дар’я Юшчанка, 8 гадоў, клуб АПБ «Крылаты дазор» сярэдняй школы № 6 г. Калінкавічы, кіраўнік Святлана Петрушэнка.

2 месца

Дзмітрый Рэуцкі, 8 гадоў, клуб АПБ «Крылаты дазор» сярэдняй школы № 6 г. Калінкавічы, кіраўнік Святлана Петрушэнка.

Паліна Белахвосцік, 16 гадоў, клуб АПБ «Крылаты дазор» сярэдняй школы № 2 г. Круглае, кіраўнік Святлана Цэнкер. 

3 месца

Дар’я Бярозка, 15 гадоў, клуб АПБ «Крылаты дазор» сярэдняй школы № 2 г. Круглае, кіраўнік Святлана Цэнкер. 

Віншуем!

Нагадваем, што яшчэ можна паўдзельнічаць у фотаконкурсе «Жывой вясны» і конкурсах кампаніі «Птушка года». Яшчэ раз віншуем прызёраў і дзякуем усім удзельнікам конкурса! 

Кампанія «Жывая вясна» ажыццяўляецца дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement.

Тэкст: Алеся Башарымава

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: