Зберагчы свае балоты: трэнінг для захавальнікаў у Язна

ад 4 чэрвеня 2021 года

21 траўня ў вёсцы Язна Мёрскага (Міёрскага) раёна адбыўся трэнінг для захавальнікаў дзікай прыроды.

Трэнінг прайшоў у межах праекта “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

тренинг для хранителей дикой природы

Захавальнікі дзікай прыроды – гэта мясцовыя жыхары, якія рэгулярна наведваюць тэрыторыі, каштоўныя для біялагічнай разнастайнасці. Гэта адказныя, сумленныя людзі, якія хочуць спрыяць устойліваму існаванню такіх тэрыторый, дапамагаючы выяўляць пагрозы і праводзіць экалагічную адукацыю насельніцтва.

Трэнінг для захавальнікаў праводзіў спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях Сямён Левы.

Мясцовыя жыхары не “распешчаныя” экалагічнымі ініцыятывамі, і наш праект і праграма па захавальніках выклікалі цікавасць, — расказаў Сямён. — У трэнінгу паўдзельнічала шмат людзей, у тым ліку школьнікаў. Прыемна адзначыць, што на ўскрайку вёскі ёсць экалагічная сцяжына, якую жыхары вёскі зрабілі самастойна і вельмі ёй ганарацца!

Жыхары Язна бываюць на балотах Жада і Ельня, якія даюць вялікі ўраджай журавін. Гэтыя ягады стратэгічна важныя для большасці мясцовых жыхароў, бо гэта добры дадатковы даход. А журавіны не будуць расці без вады на балоце. Таму праекты АПБ па паляпшэнні гідралагічнага рэжыму на гэтых балотах вітаюцца і падтрымліваюцца жыхарамі.

тренинг для хранителей дикой природы

Наталля Жойдзік, удзельніца трэнінгу, расказала:

Вельмі цікава было, пазнавальна. Мы па-іншаму паглядзелі на птушак, якія побач з намі жывуць і прыгожа спяваюць. Сямён нам расказаў пра цікавыя моманты з іх жыцця, а таксама пра тое, як стаць захавальнікам дзікай прыроды, дзе зарэгістравацца, як дасылаць інфармацыю пра стан экасістэм у АПБ.  Я заўважаю, што свядомасць у людзей расце. Некаторы час смецця тут было вельмі шмат, а цяпер усе прыязджаюць і кажуць, што ў Язна вельмі прыгожа, акуратна. Я даўно рэгулярна хаджу на балота і прыбіраю там смецце. Цяпер яго робіцца менш у параўнанні з тым, як было раней.

Хочаш стаць захавальнікам дзікай прыроды? Запаўняй анкету!

 

Цісні на кнопку, каб падпісацца на ютуб АПБ!

Тэкст: Алеся Башарымава

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: