Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Крэатыўныя лелякі: хто перамог у конкурсе масак і digital-чэленджы?
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 16 чэрвеня 2021 года
Падводзім вынікі конкурсаў кампаніі «Птушка года», у якіх удзельнікі напоўніцу праявілі сваю фантазію. Выбар быў нялёгкім, але пераможцы вызначаныя — знаёмся!
Мы папрасілі ўдзельнікаў упрыгожыць маску, якая дапамагае прафілактыцы распаўсюду COVID-19, выявай птушкі года 2021 — звычайнага леляка. Выяву трэба было нанесці любым даступным спосабам: намаляваць спецыяльнымі фарбамі, зрабіць вышыўку або прыдумаць свой спосаб.
Усе 43 удзельнікі падышлі да задання з імпэтам і зрабілі вельмі цікавыя маскі, — кажа Сяргей Рэзаў, спецыяліст АПБ па акцыях і кампаніях. — Не ўсе былі ўважлівымі, хтосьці замест нашага беларускага леляка ўпрыгожыў маску экзатычным жабаротам (лягушкоротом), або савіным леляком. Наступны раз будзьце пільнейшыя! У любым разе, усім дзякуй за ўдзел: мы бачым, што кожны вельмі стараўся. Адны працы былі вельмі арыгінальныя, іншыя мелі складаную тэхніку выканання, а трэція былі такія смешныя, што ўздымалі настрой усім сябрам журы. Я ў які раз пераканаўся, што няма мяжы дзіцячай фантазіі і крэатыўнасці. Ацэньваць дзіцячыя работы вельмі цяжка, бо кожны намагаўся справіцца з заданнем як найлепш. Але вынікі гатовыя — віншаванні пераможцам!
Хто ж стаў пераможцам?
1 месца — Соф’я Ціньжына, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 58 г. Гродна, кіраўнік Вольга Клім.
Соф’я Ціньжына
Другое месца занялі два ўдзельнікі.
2 месца — Кірыл Яновіч, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 58 г. Гродна, кіраўнік Вольга Клім.
Кірыл Яновіч
2 месца — Ірына Малеева, 8 гадоў, клуб АПБ «Крылаты дазор», а.г. Расна Камянецкага раёна, кіраўнік Таццяна Карнялюк.
Ірына Малеева
3 месца — Паліна Белахвосцік, 16 гадоў, клуб АПБ «Крылаты дазор» сярэдняй школы № 2 г. Круглае, кіраўнік Святлана Цэнкер.
Паліна Белахвосцік
Digital-чэлендж стаў сапраўдным выклікам: трэба было запісаць сэлфі-відэа з гукам для TikTok або VK, у якім ты пяеш, як ляляк. Гук можна было імітаваць або выкарыстаць запіс голасу леляка і накласці яго на сваё відэа.
Вітай пераможцаў!
1 месца — Крысціна Яфімавіч, Сафія Пратасевіч, Бэла Юндэль, Цімафей Жук, клуб АПБ «Крылаты дазор» сярэдняй школы № 9 г. Слуцка, кіраўнік Жанна Валетка.
Цісні на кнопку, каб падпісацца на ютуб АПБ!
2 месца — Асмік Саргсян і Каміла Юндэль, кіраўнік Жанна Валетка.
Трэцяе месца падзялілі два ўдзельнікі.
3 месца — Марцін Латушка, клуб АПБ «Крылаты дазор» ясляў-саду № 11 г. Слуцка, кіраўнік Вольга Шыловіч.
@user1890279721786 ##ЯЛЯЛЯК, @ahova_ptushak «ГУО Ясли-сад 11» г. Слуцк. Руководитель «Крылатого дозора» Шилович Ольга Николаевна
♬ оригинальный звук — user1890279721786
3 месца — Эмілія Ляўковіч, Цімафей Жук, Мацвей Шмуляеў, кіраўнік Жанна Валетка.
Дзякуй усім удзельнікам і віншаванні пераможцам!
Ствары свой школьны клуб «Крылаты дазор»!
Тэкст: Алеся Башарымава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: