Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Экадому – 25! Віншуем!
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 21 чэрвеня 2021 года
Экадом – грамадскае аб’яднанне, якое шмат што аб’ядноўвае з АПБ.
Як і АПБ, гэта адна найстарэйшый некамерцыйных экалагічных арганізацый краіны, створаная людзьмі, што клапоцяцца пра здароўе наваколля, гараць сваёй справай і хочуць захапіць ёю іншых, несучы людзям асвету пра экалагічна прыязны лад жыцця.
Як і АПБ, Экадом – арганізацыя, якая грунтуецца на прынцыпах дэмакратыі і ўстойлівага развіцця.
Як і сябры АПБ, сябры Экадома шукаюць раўнавагу ў стасунках чалавека і дзікай прыроды.
Сябры, калегі, партнёры – зычым вам плёну і натхнення ў няпростай штодзённай працы, адданых сяброў і прыхільнікаў, радасці ад перамог і часу на клопат пра сябе!
Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ:
У Экадоме заўсёды працавала моцная каманда юрыстаў і зараз на іх сайце можна знайсці рыбы лістоў у дзяржаўныя ворганы па любых экалагічных пытаннях. Карыстайцеся! Арганізацыі зычу да 100 гадоў дажыць, а камандзе пасвяткаваць стагоддзе!
Павіншуй Экадом і ты: падпішыся на аб’яднанне ў сацсетках або напішы пост-віншаванне і затэгай яго ў Instagram, Telegram, Facebook або УКантакце.
Тэкст: Алеся Башарымава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: