Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Валанцёр падарыў Сёмкава птушыныя стэнды АПБ
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 22 чэрвеня 2021 года
Дзякуючы ініцыятыве валанцёра-мецэната ў а.г. Сёмкава ўсталююць 10 птушыных стэндаў, распрацаваных АПБ. Калі ты таксама маеш жаданне і магчымасць паставіць стэнды з птушкамі ў мясцовым парку або школьным двары, пампуй макеты.
Птушыны стэнд у Сёмкава. Фота Таццяны Хамянковай
У нас у сядзібна-паркавым комплексе Сёмкава ёсць супольнасць валанцёраў, — расказала знаёмая мецэната, экскурсавод Таццяна Хамянкова. – Мы спрабуем займацца захаваннем гісторыка-культурнай спадчыны, ладзім гістарычныя, батанічныя і арніталагічныя экскурсіі для мясцовых школьнікаў, да якіх далучаюцца і дарослыя. Плануем шмат праектаў па захаванні прыроды і развіцці турызму. Нам хацелася большай нагляднасці, каб можна было адразу пабачыць, якія птушкі ў нас ёсць.
Вывучы 40 відаў птушак анлайн!
Адзін стэнд паставілі на тэрыторыі школы, другі плануецца ўсталяваць у сядзібна-паркавым комплексе, дзе валанцёры просяць дазвол ва ўласніка на адкрыццё экалагічнай сцяжыны, канцэпцыю якой распрацоўвае Цэнтр экалагічных рашэнняў. Яшчэ некалькі стэндаў неўзабаве з’явяцца ў лесапаласе, што цягнецца ўздоўж вуліцы Лясной у Сёмкава.
Раней такія стэнды грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ўсталявала ў парках Гомеля, Брэста, Турава, Маларыты, Кобрына, Пружан, Баранавіч, Бярозы, Мазыра, Камянца і Мінска (паркі Перамогі, Горкага, Янкі Купалы і Чалюскінцаў).
Тэкст: Алеся Башарымава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: