Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Лелякі-супергероі: хто перамог у конкурсе калажоў і малюнкаў?
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 29 чэрвеня 2021 года
Мы падвялі вынікі конкурса «Ляляк — супергерой», які праводзілі ў межах кампаніі «Птушка года«. Атрымалі шмат цікавых прац, дзякуй усім удзельнікам!
Канкурсанты павінны былі паказаць леляка — птушку 2021 года — у вобразе супергероя, дзе яго здольнасць (здольнасці) заснаваныя на рэальным факце з жыцця леляка (маскіроўка, незвычайнае ўменне сядзець уздоўж галінкі, надзвычай вялікія вочы і здольнасць глядзець праз шчыліну ўдзень, здольнасць вельмі шырока адкрываць дзюбу, каб лавіць насякомых ды адпужваць ворагаў і інш.).
Сяргей Рэзаў, спецыяліст АПБ па акцыях і кампаніях:
На конкурс малюнкаў было даслана 143 працы. Як і на конкурсе масак, некаторыя ўдзельнікі пераблыталі звычайнага леляка з экзатычным жабаротам. А на некаторых малюнках фантазія дзяцей так разгулялася, што яны прыдумалі зусім новыя віды птушак! Хочацца падзякаваць усім удзельнікаў конкурсу: бачна, што ўсе вельмі стараліся, таму ацэньваць працы было і цяжка і цікава адначасова. Але журы са сваёй задачай справілася, і цяпер вы можаце паглядзець на працы пераможцаў.
Вітаем пераможцаў!
1 месца падзялілі аўтары дзвюх прац.
Явiта Дзiкан, сябра клуба АПБ “Крылаты дазор” ясляў-саду № 3 Мазыра, кіраўнік Людміла Данілюк.
Малюнак Явіты Дзікан
Ствары свой школьны клуб «Крылаты дазор»!
Эвелiна Ярмусiк, вучанiца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 58 г. Гродна, кіраўнік Вольга Клiм.
Малюнак Эвеліны Ярмусік
2 месца — Дар’я Пучкова, сябра клуба АПБ “Крылаты дазор” сярэдняй школы № 13 г. Слуцка, кіраўнік Алена Горбач.
Малюнак Дар’і Пучковай
3 месца — Цімафей Дударэнка, сябра клуба АПБ “Крылаты дазор” нядзельнай школы Пакроўскага храму г. Кiраўска, кіраўнік Марына Дударэнка.
Калаж Цімафея Дударэнкі
Віншуем пераможцаў і яшчэ раз дзякуем усім удзельнікам!
Нагадваем, што можна далучыцца да акцыі «Дом для леляка».
Каля лецішчаў смецце часцяком выкідваюць проста ў лес. Паўдзельнічай у акцыі “Дом для леляка” – зрабі плакат пра захаванне чысціні ў сасновых лясах, у якіх жывуць лелякі. Напішы, чаму нельга пакідаць у лесе смецце.
Павесь плакаты ля дарог на ўскрайку найбліжэйшага лесу. Фота плаката на дрэве з хэштэгам #домлеляка запосці ў сацсеткі.
Тэкст: Алеся Башарымава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: