Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Хто перамог у фотаконкурсе «Жывой вясны»?
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 15 ліпеня 2021 года
У межах міжнароднай кампаніі «Жывая вясна» прайшоў конкурс фатаграфій птушак-вестуноў вясны. У конкурсе на найлепшы здымак было дзве намінацыі — да 16 гадоў і пасля 16-ці.
Фотаздымкі ацэньвалі: Сямён Левы, арнітолаг, спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях; Андрэй Шэўчык, фатограф-анімаліст; Сяргей Зуёнак, фатограф-анімаліст.
Гэтым разам работ было не так шмат, аднак прафесійнаму журы было з чаго абраць: удзельнікі даслалі цікавыя фатаграфіі з не менш цікавай кампазіцыяй, — кажа спецыялістка АПБ Анастасія Пярко. — Хочацца, вядома, адзначыць працу пераможцы, бо яна сапраўды вельмі добрая і дынамічная. Але абсалютна ўсе работы вартыя пахвалы, бо не кожны можа вось так зрабіць фатаграфію вестуна вясны, якой можна любавацца самому і паказваць сябрам і блізкім.
Пераможцы ў намінацыі пасля 16 гадоў:
1 месца — Гражына Лянцэвіч, Гродзенская вобласць.
Фота Гражыны Лянцэвіч.
2 месца — Андрэй Барадзін, Мінск.
Фота Андрэя Барадзіна.
3 месца — Пётр Чапкуноў, Балгарыя.
Фота Пятра Чапкунова.
У намінацыі да 16 гадоў мы вырашылі ўзнагародзіць дыпломамі ўсіх сем удзельнікаў.
Дар’я Філіпава, Гродна, кіраўнік Вольга Юркевіч.
Фота Дар’і Філіпавай.
Анастасія Міневіч, клуб АПБ «Крылаты дазор» гімназіі г. Драгічына, кіраўнік Ірына Малюга.
Фота Анастасіі Міневіч.
Аляксандра Асаўцова, клуб АПБ «Крылаты дазор» гімназіі г. Драгічына, кіраўнік Ірына Малюга.
Фота Аляксандры Асаўцовай.
Міхаіл Рудэнка, 8 гадоў, Рэчыца, кіраўнік Святлана Рудэнка.
Фота Міхаіла Рудэнка, 8 гадоў.
Удзельнікі клуба АПБ «Крылаты дазор» сярэдняй школы № 2 г. Круглае пад кіраўніцтвам Святланы Цэнкер:
Белы бусел. Фота Ксеніі Булыга, 12 гадоў
Белы бусел. Фота Яўгеніі Аўдзеевай, 12 гадоў
Белы бусел. Фота Ульяны Леўчанка, 12 гадоў
Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам!
Кампанія «Жывая вясна» ажыццяўлялася дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement.
Тэкст: Алеся Башарымава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: