Як у Бярозе ратуюць чорнага бусла

ад 20 жніўня 2021 года

17 жніўня ў Бярозе на тэрыторыі калгаса заўважылі чорнага бусла. Звычайна гэтыя асцярожныя птушкі пазбягаюць чалавека.

чорны бусел у Бярозе

Сёлета мы пісалі пра незвычайны выпадак, калі чорны бусел пасяліўся ў вёсцы. Але з бярозаўскай птушкай гісторыі іншая: малады бусел выглядаў хворым. У дзікай прыродзе такія асобіны паміраюць: працуе натуральны адбор. Але калі хворая жывёла трапляе на вочы чалавеку, то ён хоча ёй дапамагчы, што таксама натуральна.

 

Цісні на кнопку, каб падпісацца на ютуб АПБ!

Пры гэтым важна памятаць: птушанятам-подлеткам і здаровым птушкам ніякая дапамога не трэба. Калі паводзіны птушкі здаюцца табе дзіўнымі, але траўм няма, не лаві і не забірай птушку: яна можа быць здаровай, а вось лішні стрэс ёй нашкодзіць. Калі ёсць сумневы, сфатаграфуй і здымі птушку на відэа ці хаця б апішы яе выгляд і стан словамі і спытай парады ў Тэлеграм-чаце “Ціў-ціў”.

Мясцовы жыхар Вадзім Папроцкі занепакоіўся лёсам чорнага бусла і звярнуўся па параду ў АПБ, а таксама расказаў пра птушку ў гарадскім чаце. На паведамленне адразу адгукнуўся фатограф-анімаліст Юрый Карпук, які цікавіцца птушкамі, а асабліва акурат чорнымі бусламі. Ён прыстроіў бусла да дакорм дасведчанаму ветэрынару, а ўжо ў нядзелю птушку забяруць у Цэнтр дапамогі для дзікіх жывёл  “Сірын”. Спадзяёмся, птушка акрыяе.

Дзякуй усім, хто прыйшоў на дапамогу “чырванакніжніку”!

Захавай старонку-памятку з парадамі аб тым, што рабіць, калі сустрэнеш параненую птушку: ніколі не ведаеш, калі такая інфармацыя табе спатрэбіцца.

Тэкст: Алеся Башарымава

Фота, відэа: Вадзім Папроцкі

Дапамажы нам у захаванні рэдкіх відаў!

 

 

 

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: