Хто перамог на BirdRace-2021?

ад 6 верасня 2021 года

Сёлета ў Чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі ўдзельнічала 18 каманд, адна з іх — па-за конкурсам.

Іншыя рэкорды, цікавыя назіранні і больш поўную інфармацыю апублікуем заўтра, а пакуль вітаем пераможцаў.

1 месца: каманда «Merlin» (Наталля Карліонава, Зінаіда Гарошка, Ірына Ляшчова і Анастасія Блоцкая) — 128 відаў.

Каманда "Merlin"

Каманда «Merlin»

2 месца: каманда «Troglodytes» (Андрэй Барадзін, Мікола Варабей, Андрэй Чараднічэнка і Наталля Косар) — 117 відаў.

Каманда "Troglodytes"

Каманда «Troglodytes»

3 месца: каманда «RARA AVIS — V» (Максім Каласкоў, Ірына Самусенка, Дзмітрый Жураўлёў, Павел Харытонаў) — 113 відаў.

Каманда "Rara Avis - V"

Каманда «Rara Avis — V»

Як размеркаваліся месцы ўсіх каманд, можна паглядзець у табліцы.

Каманды маюць права падаць на апеляцыю, падрабязнасці ў Правілах чэмпіянату.

Тэкст: Алеся Башарымава

https://www.facebook.com/APB.BirdLife.Belarus/



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: