Шпакоўня ці труна для птушанят? Як не памыліцца пры пакупцы

ад 16 верасня 2021 года

Домікі для птушак варта вешаць увосень, тады вясной іх лепш займаюць птушкі. Зараз у асартыменце універмагаў і крам гаспадарчых тавараў можна ўбачыць прыгожыя шпакоўні і сінічнікі. На жаль, часам за прыгажосцю хаваецца нядбайнасць вытворцы, і птушыны домік можа ператварыцца ў брацкую магілу для птушанят. Тлумачым, як пазбегнуць фатальнай памылкі.

Як не зрабіць шпакоўню пасткай. Фота Pixabay

Як не зрабіць шпакоўню пасткай. Фота Pixabay

Купляючы шпакоўню або сінічнік, трэба пераканацца, што пярэдняя сценка знутры шурпатая, а не гладкая, — раіць дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі. — Яна не павінна быць выгаблеваная, і тым больш не павінна быць пакрыта лакам. Гэта трэба для таго, каб подлеткі маглі ўскараскацца да адтуліны-лятка па сценцы. Калі сценка будзе гладкай, яны будуць саслізгваць і апынуцца ў пастцы, дзе могуць і загінуць, калі бацькі страцяць надзею дачакацца іх вылету і перастануць карміць.

З гэтай жа прычыны домікі для птушак трэба вешаць так, каб яны віселі не вертыкальна, а крыху пад нахілам ад ствала дрэва, бо па стромай сценцы птушанятам караскацца складаней. Дарослыя пры наведванні дамка актыўна выкарыстоўваюць крылы, а ў птушанят такога спрыту яшчэ няма. Не спадзявайся на птушак: яны не заўсёды самі могуць выбраць правільны домік. Увесну канкурэнцыя за дуплы вельмі вялікая, а многім птушкам іншага шанцу загнездаваць можа і не выпасці.

Будзь разам з дзікай прыродай — далучайся да АПБ!

Яшчэ адна распаўсюджаная памылка пры вырабе шпакоўняў — гэта палачка пад лятком. Яна не патрэбная. Калі ты купіў_ла шпакоўню з такой палачкай, лепш яе спілаваць. Птушкам, якія паселяцца ў дамку, яна без патрэбы, а вось драпежнікам можа стаць прысадай, ім будзе лягчэй дастаць насельнікаў доміка.

Няправільная шпакоўня. Скрыншот з Інтэрнэт-крамы

Няправільная шпакоўня. Скрыншот з Інтэрнэт-крамы

Ляток у доміку павінен быць як мага вышэй да даху: некаторыя птушкі не зоймуць неглыбокі домік, а калі хтосьці і зойме — птушанят з дамка лёгка дастануць не толькі каты, але і воранавыя птушкі. Не набывайце домікі з лятком пасярэдзіне пярэдняй сценкі.

Неправильный скворечник. Скриншот из Интернет-магазина

Няправільная шпакоўня. Скрыншот з Інтэрнэт-крамы

Не купляйце домікі з ДВП, ДСП, фанеры — яны недаўгавечныя, дэфармуюцца, вылучаюць таксіны. Тонкая сценка не абараняе кладку і вывадак ад холаду, а ў гарачае надвор’е яны могуць загінуць ад спёкі. Выбірай домікі, якія зроблены з дошак таўшчынёй 1,5-2,5 см.

Калі хочаш, каб кватаранты вашай хаткі збіралі насякомых на вашым участку — вешай на дачы сінічнікі. Шпакі ў адрозненне ад сініц могуць жыць калоніямі, але насякомых збіраюць за сотні метраў ад гнязда.

Запомні гэтыя простыя правілы і падзяліся са сваімі знаёмымі!

Тэкст: Алеся Башарымава

Дапамажы нам захаваць дзікую прыроду!

 

 

 

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: