Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Выйшаў 13-ты том арніталагічнага бюлетэня Subbuteo
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 23 лістапада 2021 года
Выйшаў 13-ты том бюлетэня Subbuteo з навуковымі артыкуламі беларускіх арнітолагаў. Расказваем, што ў ім.
Арнітафаўна нацпарку “Нарачанскі” атрымала ацэнку свайго сучаснага стану, таксама ты можаш азнаёміцца са спісам птушак нацпарку і сістэматычным аглядам відаў, дзе адзначаны іх найбольш раннія рэгістрацыі ў “Нарачанскім”.
Чорны бусел. Ілюстратыўнае фота Іны Субоцінай
Дзе зімуюць беларускія чорныя буслы, якія ў іх шляхі міграцыі і куды вяртаюцца маладыя буслы пасля зімоўкі? Чытай пра вынікі трохгадовага сачэння за птушкамі са Столінскага раёна, пазначанымі спадарожнікавымі перадатчыкамі.
Як чорны бусел пасяліўся ў вёсцы
Як пачуваюцца арляцы ў Бярэзінскім біясферным запаведніку? 20-гадовы маніторынг вялікіх і малых арляцоў у паўднёвай частцы запаведніка дазволіў адзначыць, дзе стабільна гняздуюцца вялікія арляцы і выявіць наяўнасць змяшаных арліных пар.
Сачы анлайн за міграцыяй вялікіх арляцоў
Слонка
Двухгадовы маніторынг і кальцаванне слонак дазволілі высветліць стан іх папуляцыі і характар міграцыі, важнасць пэўных тэрыторый для гэтага віду і пагаршэнне ўмоў для слонак, якія мігруюць, на маніторынгавых участках. З чым гэта звязана і як арнітолагі змаглі павялічыць паспяховасць выяўлення слонак – чытай у Subbuteo разам з падрабязнасцямі даследавання.
Цэніш дзікую прыроду? Далучайся да АПБ!
Цікавыя вынікі паказала і даследаванне стану папуляцыі дубальта – колькасць гэтых птушак памяншаецца, такавішчы знікаюць. З чым гэта звязана, можна пачытаць у грунтоўным матэрыяле.
Асобны артыкул прысвечаны залёту ў Мінск палярнай чайкі ў 2019 годзе – магчыма, ты памятаеш той выпадак, многія СМІ пра гэта пісалі. Гэта была першая рэгістрацыя віду для Беларусі. Як птушка тут апынулася, як пачувалася ў нас і наколькі гэта рэдкі выпадак – даведаешся з Subbuteo.
Цісні на кнопку, каб падпісацца на ютуб АПБ!
У канцы бюлетэня ты знойдзеш падборку кароткіх паведамленняў. Арэал сярэдняга кулёна перасоўваецца на поўдзень, на паўночным усходзе Беларусі зарэгістравана зялёная пячураўка, Тапілаўскае балота прэтэнтуе на статус тэрыторыі, важнай для птушак – падрабязнасці пра гэта чытай у адпаведных матэрыялах.
Закрывае 13-ты том бюлетэня працяг спісу знаходак і сустрэч птушак, зацверджаных Беларускай арнітафаўністычнай камісіяй 3 красавіка 2018 года.
Матэрыялы для бюлетэня падрыхтавалі эксперты АПБ, БДУ, НПЦ НАН па біярэсурсах, ДНУ “НП “Белавежская пушча”, Бярэзнскага біясфернага запаведніка, Эстонскага ўніверсітэта прыродных навук, філіяла ГДДБК УА “РІПА”.
Усе тамы Subbuteo ты знойдзеш тут.
Тэкст: Алеся Башарымава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: