Удзельнічай у грамадскім абмеркаванні Плана кіравання нацпаркам “Белавежская пушча” на 2022-2031 гады!

ад 6 снежня 2021 года

Асноўная мэта распрацоўкі новага плана — вызначыць доўгатэрміновыя мэты і задачы кіравання прыроднай тэрыторыяй і неабходныя меры па іх дасягненні.

Кіраванне нацыянальным паркам плануецца такім чынам, каб забяспечыць захаванне і комплекснае вывучэнне эталонных і ўнікальных аб’ектаў Белавежскага лесу, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці тэрыторыі. Важная задача таксама — аднаўленне парушаных прыродных комплексаў, захванне аб’ектаў, якія маюць асаблівую экалагічную, гісторыка-культурную і эстэтычную каштоўнасць.

белавежская пушча

Белавежская пушча. Фота Міхаіла Капычкі

План кіравання распрацоўваецца на 10 гадоў. Кожныя 5 гадоў праводзіцца абнаўленне і перагляд дакумента. Замоўцам Плана кіравання нацыянальным паркам “Белавежская пушча” на 2022-2031 гады выступіла АПБ.

Азнаёміцца з дакументам, выказаць сваё меркаванне і заўвагі да яго можна тут.

 ДПУ «Нацыянальны парк „Белавежская пушча“» і АПБ сумесна рэалізуюць Прыродаахоўны праект для Белавежскай пушчы пры падтрымцы Франкфурцкага  заалагічнага таварыства.

Тэкст: Вольга Блажэвіч

Дапамажы нам ратаваць дзікую прыроду Беларусі!

 

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: