Выбары на з’ездзе АПБ

ад 3 студзеня 2022 года

АПБ – адкрытая дэмакратычная арганізацыя, якая кіруецца Цэнтральным саветам (ЦС) з дзевяці чалавек, адзін з якіх займае пазіцыю Старшыні. АПБ кантралюецца Рэвізійнай камісіяй.

Сёлета ў сябраў ЦС Алены Арцёменка і Ларысы Мартынавай скончыліся чарговыя тэрміны, аднак яны балатуюцца ад імя ЦС ізноў. У Рэвізійнай камісіі тэрмін скончыўся ў Максіма Каласкова – ён таксама вылучаны кандыдатам у РК ізноў.

Настасся Блоцкая пакінула Рэвізійную камісію ў сувязі з пераходам у штат АПБ на пасаду менеджара заказніка “Тураўскі луг”.

Выборы председателя АПБ

Як балатавацца?

Балатавацца ў Савет ці Рэвізійную камісію можа любы дарослы сябра арганізацыі — грамадзянін Рэспублікі Беларусь, акрамя штатных супрацоўнікаў АПБ. Кандыдатаў можа вылучыць ЦС, або сябра АПБ пры падтрымцы не менш чым 10 дарослых сябраў АПБ можа падаць заяву Старшыні (праз сакратарыят) сам.

Удзельнікі з’езда, які пройдзе анлайн 5 лютага, выберуць сябраў на два вакантныя месцы ў ЦС і два вакантныя месцы ў РК.

Да 14.00 пятніцы 4 лютага 2022 года на электронны адрас info@ptushki.org падаць заяву на імя Старшыні АПБ з 10 ці болей подпісамі сябраў АПБ (узрост якіх – ад 16 гадоў і болей, якія аплацілі сяброўскі ўзнос у АПБ у 2021 ці 2022 годзе і з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі). Разам з подпісам кожнага сябра пазначаецца яго прозвішча, імя і імя па бацьку. 

Увага: таксама можна даслаць заяўку на паштовы адрас (220114, г. Мінск, вул. Парніковая 11, пакой 4), заяўка павінна быць адпраўлена не пазней за 30 студзеня. Заяўкі, якія прыдуць са спазненнем, разглядацца не будуць.  

Усіх прэтэндэнаў на вакантныя месцы просім на info@ptushki.org даслаць інфармацыю пра сябе, якую мы загадзя разашлем удзельнікам з’езду АПБ, а таксама падрыхтаваць кароткую прэзентацыю пра сябе (на 2 хвіліны) для прадстаўлення на з’ездзе.

Балатавацца ў Цэнтральны савет і ў Рэвізійную камісію могуць толькі сябры АПБ (ад 18 гадоў і болей, якія аплацілі сяброўскі ўзнос у 2021 ці 2022 годзе і якія з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі).

Вытрымка са Статута АПБ:

“4.8. Сябры ЦС абіраюцца З’ездам з ліку сябраў АПБ. У склад ЦС уваходзяць Старшыня і 8 сябраў ЦС. Знаходжанне на пасадах Старшыні больш двух тэрмінаў запар, а на пасадзе сябра ЦС больш трох тэрмінаў запар не дапускаецца. Кандыдатуры Старшыні, а таксама сябраў Савета для галасавання на З’ездзе могуць вылучацца ЦС, альбо не менш чым 10 сябрамі АПБ, якія маюць актыўнае выбарчае права. Новыя Старшыня і сябры ЦС выконваюць свае абавязкі ад закрыцця З’езда, на якім яны былі выбраныя, да закрыцця З’езда, на якім яны будуць пераабраны”.

Азнаёміцца з правамі і абавязкамі сябраў ЦС можна ў Статуце АПБ

Калі ты хочаш удзельнічаць у прыняцці рашэнняў пра тое, якой будзе АПБ, – запрашаем далучацца! Чакаем тваёй заяўкі.

Даведка

Калі ў цябе ёсць пытанні, па больш падрабязную інфармацыю звяртайся ў мінскі офіс АПБ: (+375 17) 348 76 13, info@ptushki.org.

Тэкст: Алеся Башарымава

ВКонтакте АПБ

 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: