АПБ запрашае сябраў арганізацыі на З’езд: 5 лютага (субота), анлайн — дадалася праграма!

ад 21 студзеня 2022 года

Штогод сябры АПБ сустракаюцца, каб падвесці вынікі папярэдняга года, правесці выбары ў Цэнтральны савет і Рэвізійную камісію, выбраць птушку наступнага года і паслухаць цікавыя аповеды прыродаахоўнікаў.

Сёлета З’езд АПБ пройдзе анлайн 5 лютага праз платформу Zoom. У адрозненне ад мінулага года, праграма будзе карацейшая і зойме каля 4,5 гадзін. Сябры АПБ атрымаюць загадзя справаздачы для азнаямлення.

з'езд АПБ вераб'і

Як зарэгістравацца на З’езд?

Удзельнічаць у З’ездзе змогуць толькі сябры АПБ 2021-22 гадоў.

Калі яшчэ не паспеў_ла працягнуць сяброўства на 2022 год, варта ўжо гэта зрабіць. Памятай, што асабісты нумар сяброўскай карткі застаецца за табою на ўсё жыццё, сяброўскую анкету на сайце зноў запаўняць не трэба.

Для ўдзелу ў З’ездзе АПБ-2022 трэба зарэгістравацца (бо камандзе АПБ трэба да з’езду праверыць актуальны статус кожнага ўдзельніка): запоўні гэтую форму да 15.00 серады 2-га лютага. Не адкладвай рэгістрацыю на апошні дзень, калі ласка.

Звярні ўвагу, што ў форме трэба абавязкова пазначыць і сваю актуальную электронную пошту. Яна спатрэбіцца, каб трапіць на сам З’езд і каб удзельнічаць у выбарах падчас яго.

Калі ў цябе няма электроннай пошты або даўно згубіўся пароль ад яе, ствары новую скрынку (або аднаві старую). Для гэтага, калі трэба дапамога, можаш звярнуцца да сяброў ці знаёмых.

Калі ў тваёй сям’і некалькі сябраў АПБ з правам голаса, то гугл-форму рэгістрацыі трэба запоўніць на кожнага ўдзельніка З’езда, і кожнаму сябру АПБ, старэйшаму за 16 гадоў, спатрэбіцца для галасавання ўласная скрынка (e-mail). Гэта трэба для забеспячэння сумленнасці выбараў, каб адзін чалавек не мог прагаласаваць некалькі разоў.

Як карыстацца платформай Zoom?

Спампуй і ўсталюй праграму Zoom на кампутар ці ноўтбук.

За некалькі дзён да З’езду мы вышлем на электронную пошту ўсім, хто зарэгіструецца, спасылку для ўваходу ў канферэнцыю (анлайн-з’езд). Праграма пачне працаваць, як націснеш на спасылку ў лісце. Трэба будзе яшчэ даць ёй усе дазволы, якія яна папросіць.

З'езд АПБ 2021

Карыстацца дадаткам Zoom можна і на смартфоне, але гэта менш зручна: на маленькім экране цяжэй разглядаць прэзентацыі дакладчыкаў.

Калі табе трэба дапамога, каб разабрацца з карыстаннем платформай Zoom, адзнач гэта ў анкеце рэгістрацыі, мы запросім цябе на тэставы сазвон напярэдадні з’езду.

Выбары сябраў выбарных органаў АПБ

Нагадваем, што на З’ездзе АПБ-2022 адбудуцца выбары 2 сябраў Цэнтральнага Савета і 2 сябраў Рэвізійнай камісіі АПБ.

Праграма З’езду

Падчас З’езду, акрамя гадавых справаздач і афіцыйнай часткі, будзе некалькі цікавых дакладаў, а таксама прадстаўленне птушак-кандыдатаў на птушку 2023 года і галасаванне за іх. Будзе і агульнае фота на памяць у жывым эфіры.

СПАМПАВАЦЬ ПАПЯРЭДНЮЮ ПРАГРАМУ З’ЕЗДУ

Предпрограмма Съезда АПБ-2022

ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА НА З’ЕЗД

Усе навіны наконт З’езду будуць публікавацца і ў нашых сацсетках. У самым версе на нашым сайце ёсць іконкі сацсетак, на іх можна клікнуць і падпісацца.

Куды звяртацца па пытаннях

Калі маеш пытанні па тэхнічных момантах, пішы на info@ptushki.org (тэма ліста – “З’езд”).

Да сустрэчы на З’ездзе АПБ-2022!

Тэкст: Алеся Башарымава

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: