Драмы на гнёздах, падарожжа на загадкавы востраў, тонкасці птушынай гастранаміі — у новым выпуску часопіса “Птушкі і мы”

ад 11 студзеня 2022 года

Свежанькі — 39 — нумар часопіса “Птушкі і мы” ўжо разляцеўся па паштовых скрынях сябраў АПБ. Глядзі, што цікавага гэтым разам на 32 каляровых старонках!

птушкі і мы № 39

Чым падобная прырода Беларусі і Швецыі, што “чапляе” гасцей Беларусі, з чаго складаецца поспех прыроднага турызму, як расце экалагічная культура? Назіраннямі і параўнаннямі дзеліцца Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Каралеўства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Крысціна Юханэсан.

Навошта, дзе і як лічаць птушак распаўсюджаных відаў? Якіх з іх становіцца больш, а якіх, наадварот, менш? Даведваемся з артыкула каардынатара праграмы маніторынгу звычайных відаў птушак Сямёна Левага.

птушкі і мы № 39

Ці лёгка заслужыць давер птушак і як узнагароджваюцца цярплівасць і намаганні фатографа дзікай прыроды? Гісторыя “сяброўства” з арабкамі і шыкоўныя фота ў матэрыяле Андрэя Несцерава.

птушкі і мы № 39

У птушыных сямействах часам адбываюцца сапраўдныя драмы! Арнітолаг Валерый Дамброўскі дзеліцца гісторыямі, за якімі прасачыў дзякуючы фотапасткам на гнёздах вялікіх арляцоў.

Якія дэкаратыўныя расліны і аздобяць асяроддзе, і пракормяць птушак узімку? Ці варта ў ландшафтным дызайне гнацца за экзатычнай прыгажосцю? Пра натуральныя “птушыныя рэстараны” расказвае спецыяліст АПБ Сяргей Зуёнак.

птушкі і мы № 39

“Месца сілы” на самай поўначы Беларусі: што вабіць гасцей загадкавага вострава з незвычайнай назвай Ду? Дзеліцца дырэктар рэспубліканскага заказніка “Асвейскі” Ігар Раманюк.

птушкі і мы № 39

Змяніць усё жыццё: вярнуцца ў горад дзяцінства, стаць прыродным экскурсаводам і знайсці сябе! Сваёй гісторыяй поспеху натхняе Алена Палякова.

Для юных чытачоў мы падрыхтавалі дзіцячую старонку з размалёўкай і пазнавальным аповедам пра міграцыю птушак, а для самых дапытлівых і назіральных — старонку-вызначальнік відаў лістаедаў, што сустракаюцца ў Беларусі.

 

Цісні на кнопку, каб падпісацца!

А таксама мы публікуем адказы спецыялістаў на самыя цікавыя і важныя пытанні, што задаюць падпісчыкі нашых сацыяльных сетак. Калі і табе не дае спакою нейкая “птушыная” загадка — пішы нам, пашукаем адказ разам!

Хочаш таксама атрымліваць часопіс “Птушкі і мы”? Далучайся да АПБ альбо працягні сваё сяброўства ў новым 2022 годзе!

Тэкст: Вольга Блажэвіч

Дапамажы нам ратаваць дзікую прыроду Беларусі!

 

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: